«Позвонили из милиции и попросили зайти»

10:55 / 04.03.2019
Кацярына Нікалаеня трапіла ў раённы аддзел унутраных спраў пры цікавых абставінах: прыйшла даваць паказанні па крымінальнай справе – а ў выніку ўладкавалася на службу.  

1.jpg


 – Да гэтага часу не магу зразумець: была гэта выпадковасць ці хтосьці нябачны мяне сюды за руку прывёў, – расказвае, усміхаючыся, дзяўчына. – Але ў адным ўпэўнена дакладна – гэта быў лёсавызначальны выпадак. 
Падзеі таго дня нагадваюць сюжэт дэтэктыўнага рамана. Кацярына ехала дадому на цягніку, як раптам зазваніў тэлефон. Незнаёмы мужчына прадставіўся оперу­паў­наважаным крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС, паведаміў, што ў адным з населеных пунктаў, праз які праязджаў цягнік, адбылося злачынства і пацікавіўся, ці не заўважыла Кацярына што-небудзь падазронае і  ці не магла б дапамагчы ў расследаванні? Для далейшай размовы яе запрасілі ў міліцыю. Ранкам наступнага дня дзяўчына переступіла парог, як аказалася, будучага месца працы.
– Я збіралася шукаць  работу ў Астраўцы, – расказвае Кацярына. – Валожын, дзе я працавала юрыстам,  не вельмі падабаўся, цягнула на радзіму. Да таго ж я толькі што атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Думала: вярнуся дадому – і пайду набірацца вопыту ў любую арганізацыю, дзе патрабуецца юрыст. А тут – гэты тэлефонны званок і выклік у міліцыю. Пасля таго, як адказала на ўсе пытанні оперупаўнаважанага, рызыкнула пацікавіцца вакансіямі. Мяне накіравалі ў аддзел кадраў. У аддзяленні па грамадзянству і міграцыі было месца на замену спецыяліста, які пайшоў у водпуск па доглядзе за дзіцем. Так пачалася мая праца ў міліцыі. Затым прапанавалі прайсці навучанне ў цэнт­ры павышэння кваліфікацыі – і праз шэсць месяцаў вывучэння юрыдычных дысцыплін, фізічнай і агнявой падрыхтоўкі, армейскага рэжыму і жыцця ў казарме, я вярнулася ў аддзел і апранула міліцэйскую форму. 
Цяпер, калі Кацярына расказвае пра сваю службу, у яе вочы свецяцца ад радасці.
– З кастрычніка 2017 года я працую старшым інспектарам па ўліковай рэгістрацыйнай рабоце групы інфарма­цыйнага забеспячэння, – працягвае Кацярына Нікалаеня. – У адрозненні ад аддзялення па грамадзянству і міграцыі, дзе мне таксама падабалася, тут работа больш разнастайная, шматгранная і цікавая. Калі коратка, то мы займаемся рэгістрацыяй усіх дакументаў, якія прыходзяць у міліцыю. У мужчынскім калектыве працаваць камфортна – адчуваюцца павага і падтрымка. Зараз я не ўяўляю сябе на іншым месцы і ўдзячна лёсу за той неспадзяваны тэлефонны званок. 

Текст:
Фото: Марина Мацкевич