Рэканструкцыя выратавальнай часці распачата

14:34 / 04.02.2011

У будучым, калі разгорнецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў нашым раёне, адбудуцца змены і ў аснашчанасці падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.


Так, прадугледжваецца, што пры распрацоўцы інфраструктуры АЭС будуць пабудаваны як мінімум 2 пажарных дэпо па ахове станцыі і гарадка энергетыкаў.
На сённяшні дзень колькасць асабовага саставу пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў складае 60 чалавек, у тым ліку 12 чалавек сярэдняга і старшага кіруючага саставу. Для  аховы станцыі і гарадка энергетыкаў колькасць выратавальнікаў павялічыцца у тры разы.
З пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, якая знаходзіцца на баявым дзяжурстве ў падраздзяленні, зараз знаходзіцца пажарная аўтацыстэрна сярэдняга тыпу. У будучым плануецца забеспячэнне аўталесвіцай ці каленчатым пад’ёмнікам з вышынёй пад”ёму не менш за 45 метраў, аварыйна-выратавальным аўтамабілем і аўтамабілем хуткага рэагавання.
Рэканструкцыя выратавальнай часці №1 у гарадскім пасёлку Астравец ужо ідзе амаль месяц і яе плануюць закончыць да лістапада 2011 года.


Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.