Тры ўзнагароды медыцынскіх устаноў Астравеччыны

14:30 / 04.02.2011

У пачатку лютага былі падведзены вынікі работы за 2010 год медыцынскіх устаноў вобласці. Наш раён атрымаў тры ўзнагароды.


Якасць работы лячэбных устаноў ацэньвалася па многіх паказчыках – гэта стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, лячэбна-дыягнастычная работа, паказчыкі смяротнасці, умовы працы, эканомія электраэнергіі і многія іншыя. У выніку  сярод усіх сельскіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў вобласці Рытаньскі  ФАП заняў 3 месца. Варнянская ўрачэбная амбулаторыя – 1 месца сярод усіх амбулаторый вобласці. І, нарэшце, Астравецкая ЦРБ заняла 3 месца ў вобласці сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 50 000 чалавек. Дарэчы, другое месца ў гэтай катэгорыі занялі Ашмяны, а лідарам стала Свіслач.


Вольга ШОЎКУН.