Гудагайскія кадэты прысягнулі Радзіме (+відэа)

17:00 / 25.02.2019
1869

У Дзень абаронцаў Айчыны вучні 10 ваенна-патрыятычнага класа Гудагайскай школы прысягнулі на вернасць Радзіме.

IMG_2285.JPG

З пачуццём гордасці і хваляваннем, якое чыталася ў вачах, 16 хлопцаў і дзяўчат, апранутых у форму пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, гучна чыталі словы прысягі – і атрымлівалі пасведчанне вучня ваенна-патрыятычнага класа.

IMG_2278.JPG

IMG_2255.JPG


Арганізацыя кадэцкіх класаў – традыцыя Гудагайскай школы, – адзначыў у віншавальным слове намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – Гэта падцверджанне таго, што наша моладзь любіць і паважае сваю краіну і жадае ўдзельнічаць у яе развіцці -- а зрабіць гэта могуць толькі адказныя, добрасумленныя і прыстойныя людзі. Вы, кадэты, узялі на сябе павышаныя абавязацельствы заўсёды быць прыкладам. Гледзячы на вас нават без формы, кожны павінен разумець: гэта – кадэт. Не ўсе вы звяжаце жыццё з ваеннай службай, але ў кожнага з вас застанецца ў памяці момант прыняцця прысягі.

IMG_2286.JPG

Намеснік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па ідэалагічнай рабоце Мікалай Бельскіх перадаў гудагайскім кадэтам віншавальнае слова начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Максіма Бутранца, заклікаў шанаваць сяброўства і ваеннае брацтва, быць прыкладам у службе і вучобе.

Старшыня раённага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Раткевіч падарыла новаспечаным кадэтам-пагранічнікам паездку па памятных месцах Беларусі – куды менавіта, вучні выберуць самі.

IMG_2259.JPG



Начальнік групы прызыву на ваенную службу Астравецкага ваенкамата Вадзім Ліхарод выказаў упэўненасць, што ўсе хлопцы, якія ў гэты дзень прымалі прысягу на вернасць Радзіме, у хуткім часе папоўняць рады ваеннаслужачых і стануць лепшымі ў нялёгкай, але вельмі патрэбнай і пачэснай ваеннай справе.

Важнасць і святочнасць мерапрыемства падкрэсліў канцэрт ваеннага аркестра і калектыва самадзейнасці пагранічнай групы.


IMG_2225.JPG

IMG_2326.JPG

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Видео: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений