Зіма, вайна і каханне – у вершах мясцовых аўтараў

14:19 / 21.02.2019

У раённай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы».

На кожнай новай сустрэчы мясцовых аматараў слова пераконваешся, што і мы нешта можам – і нядрэнна.

IMG_2057.jpg

Большая частка ўдзельнікаў літаб’яднання складае вершы. Пра што? Ды пра усё – хіба можна абмежаваць гэтую творчасць ў тэмах, стылях, словах!? Яна ўсё роўна праб’ецца, нібы прамень сонца праз хмары.

Вось, напрыклад, цяпер люты на двары – дык пра яго і вершы пішуцца. Ёсць у гэтым месяцы добрыя святы і сумныя даты – яны таксама натхняюць: так з’яўляюцца радкі пра каханне, вайну, на духоўныя тэмы. У любы час нараджаюцца вершы філасофскія, лірычныя, патрыятычныя...

IMG_2059.jpg

На лютаўскай сустрэчы свае творы прачыталі Аляксандр Марозаў, Святлана Бацюлева, Капіталіна Пятроўская, Таіса Сямёнава, Ганна Чакур і аўтар гэтых радкоў. Пачутыя вершы выклікалі розныя пачуцці і разважанні – магчыма, у некага яны ўвасобяцца ў новыя радкі…

IMG_2051.jpg

IMG_2048.jpg

IMG_2044.jpg

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова