Лютаўскі дзіцячы турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?” сабраў старэйшых ювеналаў

17:26 / 16.02.2019

Паспаборнічаць за перамогу сабралася 8 каманд з Гервяцкай, Спондаўскай, Варнянскай, Альхоўскай і гарадскіх школ.

Варнянскі НПК.jpg

Заўсёдныя арганізатары турніру – Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – прапанавалі юным інтэлектуалам разыграць пакет пытанняў, складзены абласным Палацам творчасці дзяцей і моладзі.

Альхоўская СШ.jpg

Вынікі гульні не сказаць, каб моцна пацешылі: лепшы вынік – 14 з 30. Хаця, як на мой асабісты погляд, заданні былі нескладанымі – “шчоўкалі” раней ігракі больш закручаныя пытанні. Тут, мяркую, можа быць дзве прычыны. Па-першае, у зале Мальскага дома культуры было так холадна, што нават курткі і шалікі не выратоўвалі – якое там думаць! А па-другое, пасля папярэдняй серыі асінхронных гульняў – калі “вобласць” дасылае дастаткова цяжкія заданні, а гуляюць усе дзіцячыя ўзроставыя катэгорыі, -- інтэлектуалы, напэўна, проста паверыць не маглі ў тое, што адказ ляжыць на паверхні.

Спондаўскі НПК.jpg

гімназія №1.jpg

Тым не менш, гульня прайшла – пераможцы вызначаны. Першае месца заняла каманда сярэдняй школы №1 “Сняжынка феадала” (14 ачкоў). Усяго на адзін бал ад іх адсталі гервяцкія “Зёбры” – у іх другое месца. Трэцімі сталі ізноў жа вучні першай школы – каманда “Альянс”, якая набрала 11 ачкоў.

СШ №1(1).jpg

Гервяцкая СШ.jpg

СШ №1.jpg

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі і статуэткамі сімвала інтэлектуальных гульняў – мудрай савы. А іх трэнеры атрымалі ў падарунак ад газеты “Астравецкая праўда” блочныя насценныя календары.

СШ№2.jpg

Узнагароду атрымлівае капітан каманды Альянс з СШ №1.jpg


Рыта ДРЭМА.

Фота Максіма БАЛОНІНА.

Текст: