Как островчане относятся к службе в армии?

15:07 / 17.02.2019
Як жыхары нашага горада і яго госці ставяцца да службы ў арміі, высвятляў карэспандэнт «АП».

1.jpg


Андрэй Урбановіч, муляр:

Урбанович.JPG

– Адназначна не адкажу. У мяне год службы быў цікавым: пасля «вучэбкі» з адных вучэнняў на другія ездзілі. А потым пачаўся нейкі «мёртвы сезон»: вучыцца больш няма чаму – папярэдні прызыў пайшоў на дэмбель, навабранцаў усяму, што самі ведалі, навучылі...
Таму, напэўна, у армію схадзіць трэба – але не больш, чым на год.

Іван Тамбоў, электрамантажнік (без фота):
– Ісці ў армію трэба абавязкова. Многія маладыя людзі падчас службы пераасэнсоўваюць каштоўнасці – і пачынаюць па-новаму глядзець на жыццё, цаніць сяброў, шанаваць бацькоў. Чалавек, які прайшоў службу, становіцца адказным. 
Я адслужыў два гады ва Унутраных войсках Расійскай Федэра­цыі, з іх адзін – на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі, з’яўляюся ветэранам баявых дзеянняў. Таму ведаю, пра што гавару.

Сцяпан Мельнік, пенсіянер:

Мельнік.JPG

– Выключна станоўча. Армію, лічу, павінен прайсці кожны паважаючы сябе мужчына. Там і характар загартоўваецца, і спар­тыў­ная падрыхтоўка «падцягваецца», і дысцы­пліна выпрацоўваецца. У арміі, канешне, не тое, што ў хаце: хачу – раблю, хачу – не, там ніякім мамкам-нянькам не паскардзішся. 
Я тры гады адслужыў у Пячах: прайшоў шлях ад курсанта да старшыны роты, і ніякай «дзе­даў­шчыны» ў нас не было. А тое, што яна цяпер з’явілася, лічу, віна сучасных камандзіраў-дэмакратаў: армія – гэта МЫ, а не Я. Тут усялякія вольнасці і паслабленні прыводзяць толькі да адмоўных вынікаў.

Леанарда Рыбак, тэхнічны работнік:

Рыбак.JPG

– Як, напэўна, і большасць жанчын, я лічу, што кожны хлопец, які хоча звацца сапраўдным мужчынам, павінен прайсці армію.
Сын гадоў дваццаць таму адслужыў у пантонных войсках у Гродне. Пасля вяртання з войска ён стаў больш дарослым, разважлівым. Канешне, у службе ў арміі ёсць і свае мінусы, аднак дакладна плюсаў больш.
Текст:
Фото: Антон Мальшевский