У Міхалішках падвялі вынікі творчага года

14:52 / 13.02.2019
1070
Што напрацавалі мясцовыя артысты ў мінулым годзе, ці не забылі любімыя гледачамі песні і мініяцюры, што новенькага з’явілася ў іх рэпертуары, ці запаліліся  на міхалішкаўскім небасхіле новыя зорачкі –  гэта высвятлялі жыхары аграгарадка Міхалішкі, якія прыйшлі на канцэрт у мясцовы Дом культуры.

986.jpg

Вядучыя задалі канцэрту жартаўлівы тон, які падтрымаў песнямі «Сівы конь» і «Ой, у зялёненькім садочку» ансамбль народнай песні «Вілія». Удзельнікі гэтага гурта не толькі прыгожа спявалі, але і ўдала  пажартавалі з мужчынскіх і жаночых слабасцяў, прачытаўшы вясёлыя  байкі. 

Пацешылі міхалішкаўцаў вакальны гурт «Скарбніца», Аліна Якель, Яна Стасяловіч, Паліна Ярмак.
Заўсёды з зачараваннем слухаю выступленні Надзеі Вайцяховіч і Юліі Якель – думаю, не толькі я. На гэты раз іх дуэт падарыў цудоўную песню «Цвіце бэз» – чыстае двухгалоссе  не пакінула нікога раўнадушным. Як і сольнае выкананне Надзеяй песні «Раскажыце, птушкі»: мабыць, сама Пугачова, каб пачула, як спявае наша зямлячка,  засталася б у захапленні.  

Цудоўнае выкананне маці і дачкой Ганнай і Ірынай Часнойцямі песень розных гадоў скарыла гледачоў – гэта пацвердзілі доўгія шчырыя апладысменты.
Кожны раз на падобных канцэртах мы знаёмімся з новымі выканаўцамі. Квінтэт у складзе Ганны Трафімчык, Людмілы Лаздоўскай, Таццяны Бабіч, Наталлі Ярмак і Надзеі Вайцяховіч з песняй «Льецца музыка» сарваў шквал апладысментаў. 

Гледачы ў зале былі рознага ўзросту – і  кожнае пакаленне пачула знаёмыя песні свайго часу. Таму дзве гадзіны праляцелі незаўважна. 

IMG_20190203_153624.jpg

IMG_20190203_154752.jpg

IMG_20190203_155153.jpg

IMG_20190203_160332.jpg

IMG_20190203_160704.jpg

 Ірына ЯХІМОВІЧ, аг. Міхалішкі.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений