Островецкая налоговая на республиканском пьедестале

12:28 / 12.02.2019

Інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Астравецк раёне ўвайшла ў тройку лепшых падатковых інспекцый рэспублікі чацвёртай групы.

IMG_1843.JPG

–           Прызавое месца ў спаборніцтве вышэйшага ўзроўню не першае ў скарбонцы астраўчан, але не менш прыемнае, – гаворыць начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Астравецкім раёне Канстанцін Ромаш. – У 2016 годзе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе наша падатковая інспекцыя па выніках работы ўжо падымалася на прыступку п’едэстала, прычым першую. Ганаровае для нас і 3 месца – гэта вельмі пачэсная ўзнагарода, якая да таго ж паказвае: нам яшчэ ёсць чаму вучыцца і да чаго імкнуцца. Дзякуй калектыву за старанную працу.

Рэспубліканскі вымпел як лепшая падатковая інспекцыя за 2018 год ІМПЗ па Астравецкім раёне атрымала па крытэрыях адбору, сярод якіх асноўнымі былі выкананне плана дахода ў бюджэт, электроннае ўзаемадзеянне з кліентамі і высокая якасць работы.

Текст: