Як астравецкія сейбіты рыхтуюцца да вясны

11:33 / 11.02.2019
Паспяховасць правядзення пасяў­ной кампаніі ў многім залежыць ад стану тэхнікі. Як сельгаспрадпрыемствы рыхтуюцца да сяўбы, расказала галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэната Яфімава:

Рэната Яфімава.jpg

– З восені была праведзена дэ­фектоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, мы вызначылі, якія запчасткі трэба набыць. Камітэтам сельскай гаспа­даркі і харчавання Гродзенскага аблвыканкама перад аграрыямі вобласці пастаўлена задача падрыхтаваць тэхніку, занятую ў пасяўной кампаніі, да 1 сакавіка. Гэтым цяпер і займаюцца ў гаспадарках. Акрамя гэтага, стараемся зрабіць неабходны запас паліва, масел, фільтраў. 

З кастрычніка 2018 па студзень 2019 года на рамонт сельгастэхнікі зрасходавана 545 300 рублёў. Фінансавую падтрымку  гаспадаркам раёна аказаў раённы выканаўчы камітэт – гэтая дапамога асабліва адчувальная для гаспадарак, у якіх складаная эканамічная сітуацыя. 

У раёне ёсць 284 трактары, з якіх 34 – энерганасычаныя, 18 камбінаваных  глебаапрацоўчых агрэгатаў, 22 камбі­наваныя глебаапрацоўчыя пасяў­ныя агрэгаты; 15 збожжавых сеялак, 15 сеялак кукурузы і цукровых буракоў, 55 плугоў, 24 дыскавыя бараны, 54 культыватары, 24 машыны для ўнясення мінеральных ўгнаенняў, 46 машын для ўнясення арганікі і іншая тэхніка. Па стане на 1 лютага гатоўнасць камбінаваных глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў складае 64%, дыскатараў – 64%, плугоў – 75%, збожжавых сеялак – 67%, сеялак кукурузы і цукровых буракоў – 73%, апрысквальнікаў – 73%.
Актыўную дапамогу ў рамонце тэх­нікі гаспадаркам аказвае Астравецкая сель­гастэхніка, набываць запчасткі дапамагае райагразаб.

Текст: