Снежны фестываль сабраў на стадыёне гімназіі №1 дзяцей і дарослых

15:00 / 06.02.2019
568

На стадыёне гімназіі №1 прайшоў “Фестываль снегу” – дзеці і дарослыя вырашылі весела і з карысцю для здароўя правесці зімовы дзень на свежым паветры.

TI7_w5ZV-oM.jpg

Актыўнымі ўдзельнікамі зімовага фестывалю сталі вучні, іх бацькі, настаўнікі і прадстаўнікі в/ч 7434, якая таксама выставіла сваю каманду.

Свежае марознае паветра, цудоўны настрой, магчымасць пакатацца на лыжах, каньках, санках – усё гэта спрыяла здароваму ладу жыцця.

IMG-a76e93a1b93f066bf2f6cee420cbdb87-V.jpg

У праграму спартыўнага свята было ўключана шмат конкурсаў, забаў, спаборніцтваў, камандных эстафет – словам, кожны змог знайсці занятак па душы.

Пасля спаборніцтваў усіх чакалі смажаныя на мангале каўбаскі, гарачы чай і піражкі. Смаргонская пагранічная група разгарнула на стадыёне палявую кухню і частавала ўдзельнікаў свята салдацкай кашай.

Спадзяёмся, зіма яшчэ не раз падорыць магчымасць з карысцю правесці час на свежым паветры.

   VUksWUpLUNI.jpgIVBAPEe723U.jpgIMG-7c32d1dbf89c07b35aa05bc6691969df-V.jpgDk819sT-Q0A.jpgIKma9lTwVlk.jpgIMG-23feac39206d412e6e664e531ab5bcd7-V.jpgIMG-246a2f7d66ee654ee70dfb5758487414-V.jpg

Ганна ЛАПШЭВІЧ, класны кіраўнік 11 “Б” класа гімназіі №1.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений