Аляксандр Ляховіч ў чарговы раз стаў Чэмпіёнам Беларусі

16:48 / 01.02.2019

Больш за 400 спартсменаў змагаліся за права называцца лепшымі атлетамі на арэне спартыўнага магілёўскага комплекса “Алімпіец”: тут  прайшоў Чэмпіянат Беларусі ў памяшканні – 2019.

Наш зямляк Аляксандр Ляховіч  стаў чэмпіёнам краіны ў спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў і ў чарговы раз даказаў, што ён знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме.

Ляховіч_1.jpg

Галоўны старт зімовага спаборніцкага сезона для Аляксандра,  стаў хоць і залатым, але няпростым.

– На днях у мяне нарадзілася дачка, і я моцна перажываў і хваляваўся за жонку. Але ў мяне атрымалася сабрацца і паказаць нядрэнны вынік: 5 кіламетраў прайшоў за 19:56,56,  – расказвае Аляксандр. – Радуе, што спартыўную хадзьбу абірае моладзь. Спадзяюся, што на хатнім чэмпіянаце свету па спатрыўнай хадзьбе, мы годна выступім.  

Ляховіч.png

У планах спартсмена на 2019 год – кубкі Беларусі і Еўропы, але галоўныя спадзяванні Аляксандр ускладвае на 2020 год, у якім адбудуцца Алімпійскія гульні і чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе.

Віншуем Аляксандра з чарговым золатам і нараджэннем дачушкі!



Текст: