Золотую, серебряную и бронзовые медали завоевали островецкие каратисты на Рождественском турнире в Минске

09:45 / 31.01.2019
Не толькі пазмагацца за медалі, але і далучыцца да добрай справы змаглі юныя каратысты спартыўнага клуба «Чэмпіён», якія ўдзельнічалі ў мінскім Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых адзінаборствах.

1.jpg

Турнір праводзіўся ў шосты раз і традыцыйна праходзіў на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Адмеснасцю спартыўнага мерапрыемства стала тое, што адначасова тут праходзілі спаборніцтвы па некалькіх відах баявых адзінаборстваў: каратэ (безкантактны стыль), кёкусінкай каратэ, таэквандо, рукапашны бой, грэплінг.  

Выхаванцы СК «Чэмпіён» удзельнічалі ў дабрачынным турніры другі раз. Астравецкую каманду прадстаўлялі чатыры каратысты – і ўсе яны вярнуліся дадому з медалямі. 

Арцём Шасцялінскі стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 55 кілаграмаў. Мікіта Русецкі і Канстанцін Пятровіч выступалі ў вагавой катэгорыі да 65 кілаграмаў. У выніку Мікіта стаў сярэбраным, а Косця – бронзавым прызёрам спаборніцтва. Бронзавы медаль заваяваў і Анатоль Велінец, вагавая катэгорыя да 50 кілаграмаў.

3.jpg

Пераможцы і прызёры турніру атры­малі прызы ад Мітрапаліта Філарэта, Пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі. А грошы, сабраныя за ўдзел у Калядным турніры, перададзены на дапамогу хворым дзецям псіханэўралагічных інтэрнатаў.


2.jpg


Текст: