С какими результатами вернулись островчане с областного этапа «Снежного снайпера»

16:41 / 23.01.2019

На “чацвёрку” і дзве “дзявяткі” выступілі юныя біятланісты Астравеччыны на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер”на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

20190117_121503.jpg

Нагадаем, што абласному этапу папярэднічалі ўнутрышкольны і раённы адборачныя туры, пераможцы якіх абаранялі гонар раёна ў спартыўным комплексе “Сялец” у Навагрудскім раёне, дзе і праходзілі абласныя спаборніцтвы.

Найлепшы вынік сярод астраўчан прадэманстравалі малодшыя ўдзельнікі. Мілана Мілаш і Яўген Трафімчык з Міхалішкаўскай СШ, Рэната Волай з Варнянскага НПК і Уладзіслаў Гурштын з Гудагайскай СШ у агульным заліку спыніліся ўсяго за крок да ганаровага п’едэсталу – наша чацвёрка заняла чацвёртае месца.

20190117_144854.jpg

Не так удала, але таксама на добрым узроўні выступілі юныя лыжнікі сярэдняй і старэйшай узроставых груп. Алеся Паршутовіч і Эрнэст Гілевіч з Гудагайскай СШ, Ангеліна Моўчан з Міхалішкаўскай СШ і Максім Бразевіч са Спондаўскага НПК, а таксама іх старэйшыя таварышы Юстына Тубіс з Кямелішкаўскага НПК, Наталля Свіла з Гудагайскай СШ, Мікіта Кушлевіч са Спондаўскага НПК і Андрэй Міхайлоўскі з Міхалішкоўскай СШ у агульных заліках занялі дзявятае месца сярод дзевятнаццаці каманд-удзельніц.

20190118_132515.jpg


Текст: