Мінская «ЛітаСфера» гасцявала ў Астраўцы

09:03 / 22.01.2019
1305

У студзені сустрэча астравецкіх аматараў слова прайшла ў іншым фармаце – яны не чыталі сваіх твораў, а слухалі іншых аўтараў: у госці да іх завіталі калегі з Мінска

IMG_8573.jpg

Удзельнікі тэатральна-літаратурнай студыі «ЛітаСфера» Дзмітрый Юртаеў, Мікалай Васілеўскі, Яна Явіч, Анастасія Кузьмічова і Міхаіл Баранчык пазнаёмілі са сваёй творчасцю астравецкіх аўтараў.

Пад час сустрэчы ў чытальнай зале раённай бібліятэцы гучалі вясёлыя і сумныя, жартоўныя і сур’ёзныя вершы і проза для дзяцей і дарослых. Вядома, што і выклікалі яны розныя пачуцці і рэакцыю. Так, асабліва заінтрыгаваў слухачоў верш Міхаіла Баранчыка «Пра гэта» – яны і ўсміхаліся, і, саромеючыся, хавалі вочы. Але фінал верша азнаменаваўся выбухам смеха, бо «гэта», якім грашаць амаль усе, было простае «люблю есці».

IMG_8571.jpg

Некаторыя выступленні пры падтрымцы гледачоў ператварыліся ў тэатральная нумары – у такой форме звыяайна дэманструе сваю творчасць Дзмітрый Юртаеў.

IMG_8566.jpg

Таксама мінскія госці прапанавалі некалькі буктрэйлераў на вершы. А яшчэ расказалі пра свае насычанае творчае жыццё – не толькі аўтарскае, але і акцёрскае.


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений