Школьники рисовали на снегу

13:54 / 21.01.2019
Напярэдадні Сусветнага дня снегу на Астравеччыне прайшоў раённы этап абласнога анлайн-конкурсу «Зімовыя фарбы Гродзеншчыны».

Удзельнікамі конкурсу сталі настаўнікі, школьнікі і іх бацькі з СШ №2 г. Астраўца, Гервяцкай, Гудагайскай, Міхалішкаўскай  і Альхоўскай  школ, Варнянскага, Кямелішкаўскага, Падольскага, Рытанскага і Мальскага НПК, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.  Канкурсанты павінны былі стварыць пры дапамозе фарбаў або іншых  матэрыялаў на снезе малюнак памерам 2х2 метры, сфатаграфаваць яго – і даслаць у аргкамітэт.

Лепшымі, па меркаванні журы, сталі снежныя карціны і  калажы Мальскага дзіцячага сада – пачатковай школы, Альхоўскай сярэдняй школы і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Фотаздымкі гэтых работ дасланы на абласны конкурс у Гродзенскі палац творчасці дзяцей і моладзі. 

Прагаласаваць за работы астраўчан можна тут

Мали.jpg

Ольховка.jpg

Цтдим.jpg

    

Текст: