Победители конкурса “Фото для календаря” – Ольга Стефанович и Сергей Соболев, в финале – 9 работ

09:52 / 07.01.2019
Ужо стала традыцыяй, што з першым нумарам «Астравецкай праўды» ў новым годзе чытачы атрымліваюць новы каляровы каляндар: гэта наш своеасаблівы падарунак нашым падпісчыкам. 

Сёлета мы ў чарговы раз вырашылі падрыхтаваць гэты падарунак з дапамогай нашых чытачоў – і аб’явілі конкурс «Фота для календара». 
На яго адгукнуліся ажно чатырнаццаць удзельнікаў, было даслана больш за 60 фотаздымкаў. Некаторыя былі адсеяны «ў паўфінале», бо іх якасць ці мастацкая вартасць не дацягвалі да ўзроўню пераможцы. Прад’яўлялі да фотаздымкаў і іншыя патрабаванні: каб на ім пазнаваліся астравецкія мясціны, каб здымак быў арыгінальны, сучасны, а не зроблены некалькі гадоў таму…

У выніку «ў фінал» патрапілі 9 фота, з якіх трэба было адабраць 2: для гадавога календара і квартальнага. І тут рэдакцыя амаль перасварылася: у кожнага былі свае перавагі, свае ўлюбёныя мясціны.

У выніку пераможцамі  конкурсу прызнаны фота варнянскай альтанкі Вольгі Сцефановіч і туманнага Астраўца Сяргея Собалева.

Автор - Стефанович Ольга (11).jpg

Панорама прежнего Остроца.jpg

Віншуем пераможцаў – а ўсіх удзельнікаў конкурсу просім не засмучацца: лепшыя здымкі знойдуць сваё месца на старонках газеты.

Текст: Нина Рыбик