Осветили пешеходную дорожку на Мали: спасибо!

15:29 / 10.01.2019
IMG_0694.jpgЯ жыву ў Астраўцы, а мае дзеці і ўнукі – у Малях. Мне часта даводзіцца сустракаць малых пасля школы і праводзіць іх дахаты. Адлегласць невялікая, да таго ж ёсць пешаходная дарожка, так што прайсціся, асабліва ў добрае надвор’е, не цяжка і нават карысна. 

Адно засмучала: восенню і ўзімку пешаходная дарожка не асвятлялася. Пагадзіцеся: страшнавата ісці, асабліва з дзецьмі, калі на плечы навісаюць калматыя яловыя лапы, а па дарозе на шалёнай хуткасці імчаць машыны. І праблема гэтая турбавала не мяне адну: па дарожцы ходзіць шмат людзей – паміж Малямі і Астраўцом ужо цэлы мікрараён вырас.

Мы і раней звярталіся з просьбай да кіраў­ніцтва райвыканкама асвятліць гэтую пешаходную дарожку. Але заўсёды чулі ў адказ, што гэта надта дорага і нікому, па вялікім рахунку, не патрэбна. Аргументы пра тое, што калі тут ніхто не ходзіць, то навошта было і дарожку рабіць, што многія жыхары Маляў працуюць у Астраўцы і не ва ўсіх ёсць асабісты транспарт, што дамы тут растуць як грыбы пасля дажджу і ў кожным ёсць дзеці, не ўспрымаліся.

У студзені мінулага года я рашылася падысці са сваім пытаннем да старшыні райвыканкама Ігара Яраслававіча Шалудзіна. Ён уважліва мяне выслухаў, але нічога не паабяцаў: сказаў, што трэба разабрацца. Каюся, падумала, што будзе, як і раней: скажуць, што няма грошай, што ёсць іншыя праблемы… Але ж не: праз нейкі час узбоч дарогі на Малі закіпела работа. І восенню – радасць якая! – загарэліся ўздоўж дарогі ліхтары! Так што цяпер нам з унукамі ўжо не страшна ісці дахаты ў любы час.

Дзякуй вялікі мясцовай ула­дзе і асабіста Ігару Яраслававічу Шалудзіну за ўвагу да праблем простых людзей і за клопат! 

Галіна Масевіч, г. Астравец.


Текст: Главный администратор