Падведзены вынікі рэдакцыйнага конкурсу "Як свіння"

14:26 / 09.01.2019
Аб’яўляючы конкурс гісторый, прысвечаных сім­валу надыходзячага па ўсходнім календары года Свінні, мы, шчыра кажучы, трохі сумняваліся: ці будуць водгукі, ці не стануць яны аднатыпнымі? 
Як паказаў час, сумняваліся дарэмна: гісторый на конкурс прыйшло шмат, адна цікавейшая за другую: сур’ёзныя і з гумарам, жыццёвыя і прыдуманыя, былі, казкі і анекдоты… Зрэшты, мяркуйце самі. 
Вынікі конкурсу падводзіць было вельмі складана. Але пасля доўгіх спрэчак мы вырашылі аддаць перамогу Алегу Клюшыну.
Зрэшты, пераможаных у гэтым конкурсе няма: усе, чые гісторыі надрукаваны, атрымаюць ад рэдакцыі аўтарскае ўзнагароджанне. А ўсе чытачы, як і калектыў рэдакцыі, чытаючы іх, спадзяёмся – сапраўднае задавальненне.

094.jpg


Таццяна Лянкевіч

Лола перавыхавалася. А іншыя?

Не ў заморскім  царстве, а на дачы ў пенсіянераў жыла-была свіння Лола. Спакойная, не дакучлівая, паслухмяная…

Пачуўшы, што 2019 год – год Свінні, яна адправілася ў «людзі», каб пабачыць свет і разабрацца, якія ж бонусы чакаюць яе з гэтай нагоды. 
Прыгарадным цягніком даехала Лола да Гудагая. Купіла пачак семачак, села ў гарадскі аўтобус. Распіхаўшы брухам пасажыраў, яна першая «ўкулілася» ў аўто­бус, заняла лепшае месца і, закінуўшы нагу на нагу, пачала лушчыць семачкі, сплёўваючы шалупінне на падлогу. Вадзіцель аўтобуса некалькі разоў глянуў на яе ў люстэрка, пасля падышоў да Лолы, штосьці пашаптаў на вуха – і свіння стала чырвонай, як рак, а на наступным прыпынку выйшла. 
Прыйшла ў горад, а тут крама «Нарасхват». Што ёй тут патрэбна, Лола  не ведала,  але на ўсялякі выпадак зайшла. Перарыўшы тавар разы тры і нічога не выбраўшы, спацелая і расчырванелая, яна вый­шла з крамы,  моцна ляпнуўшы дзвярыма. «Не могуць нічога нармальнага прывезці!» – бурчэла свіння.
Убачыўшы краму з пра­дуктамі, Лола  зайшла і туды. А там – чырвоныя цэннікі, акцыі… Свіння  хапала ўсё, што пад руку траплялася, а напаследак, сумку наладаваўшы, папрасіла, каб ёй яшчэ расолу з-пад салёных селядцоў налілі – вельмі ж яго любіла! Завязаўшы ў пакецік з літар салёнай юшкі, задаволеная Лола ішла на кватэру да сваіх гаспадароў, не заўважаючы, што ззаду застаецца мокрая сцежка з рэзкім пахам селядцоў… Калі яна ўкулілася са смярдзючым мокрым пакетам у хату, гаспадары толькі ўздыхнулі: пакет выставілі на лесвічную клетку, а Лолу адправілі ў душ.
…Вечарам, наетая-напітая, чыстая, пахучая ад розных во­дараў, якімі нацерла яе гаспадыня, улёгшыся ў чыстую пасцель, Лола доўга думала: чаму яна, немаладая ўжо і салідная свіння, паводзіць сябе так па-свінску? 
Сон не браў – Лола выйшла на лесвічную пляцоўку. «Водар» селядцоў разнеслі на ботах па кватэрах  суседзі. Сорам! Яна падабрала акуркі, паліла вазон, памыла падлогу, сабрала каля паштовых скрынак шматкі разарваных газет… Паспрабавала змыць надпісы са сцен, ды дзе там – трэба будзе фарбаваць. На вуліцы прыгледзела сабе справы на вясну: узрыць зямлю, пасадзіць кветкі, падрэзаць дрэвы… 
…А з усходу  ўжо спяшалася  Жоўтая Земляная Свіння – асцярожная, разважлівая, практычная, якая ўмее ўладкоўваць складаныя жыццёвыя сітуацыі. І абяцала яна, што 2019 год будзе мірным і пазітыўным для ўсіх жыхароў Зямлі. Гаспадыні рыхтавалі на навагодні стол апетытныя стравы (акрамя свініны), віно лілося ракой, па барадзе цякло  і ў рот пападала. Нешта перапала і Лоле ва ўзнагароду за тое, што яна, сустракаючы свой год, паразумнела і падабрэла.
А вам? 

15ri.gif


Рэгіна ДРЭМА
Вось такое свiнства

33.jpgНадыходзiць год Свiннi. Нарадзiлася я не ў гэты год, але пасля аднаго выпадку стала лiчыць, што маю да яго самае непасрэднае дачыненне.

…Гэта было даўно, у тыя часы, якія хто з настальгіяй, а хто з сарказмам называе савецкімі. У моду тады ўвайшло максі, і ўсе сталі купляць доўгія спаднiцы, сукенкi, палiто, футры. 

Я таксама вырашыла не адставаць ад моды і зрабiць сабе навагоднi падарунак: прыкупiць футра – аж да пят, каб суседкі і сяброўкі ад зайздрасці лопнулі! 
Прыгледзела, прымерыла – супер!  Толькі дорага, халера на яго… Такiх грошай у мяне ніколі не вадзiлася. Але ж хочацца! Тады таксама можна было ўзяць крэдыт – вось я і аформіла пазыку ў дзяржавы.  
Купіла футра, а яшчэ, для поўнай гармонii, каб усiх «зваліць напавал», да яго  – капялюш. Паглядзела ў люстэрка ў прымерачнай – сама сябе не пазнаю: ледзі – ні даць ні адняць…

I вось напярэдаднi Новага года вырашыла я выйсцi «ў свет», каб усе пападалi ад маёй пры­гажосцi! Надвор’е, праўда, было зусім не навагодняе: iмжэў  дробны дождж, на тратуарах стаялі лужыны.... Ды  што мне дождж, калі на мне такое футра, ды яшчэ і капялюш! Я нават не заўважала непагадзі: у адной руцэ – прыгожы парасон, у другой – «турэпка», футра «ў падлогу», капялюш, макiяж…  І вось іду я такая ўся – здаецца, што ўвесь свет глядзiць на мяне адну! А наперадзе – навагодні агеньчык, і там, магчыма, я сустрэну яго…
Падышоў мой аўтобус – як заўсёды, перапоўнены. Я замітусілася, каб хоць улезці. Ды заблыталася ў доўгіх полах новага футра, у якім хадзіць яшчэ не навучылася, а рукi занятыя, каб прыўзняць падалы... 
Ну што было далей, вы ўжо, мусіць, здагадаліся: наступiла я на падол свайго новага моднага футра і расцягнулася ва ўвесь рост у глыбокай лужыне… Ногi заблыталiся ў падалах, пакуль узнялася, давялося яшчэ пакачацца ў балоце… 
Які ўжо там агеньчык?  Размазваючы слёзы і рэшткі макіяжу, пацягнулася дахаты. Глянула ў люстэрка – ну сапраўдная свіння! Ад злосцi адстрыгла ў новага футра падалы – атрымаўся паўшубак. Так i хадзiла ў iм да канца зiмы – не модна, затое зручна! 
Вось такое атрымалася свін­ства:  хадзiла ў паўшубку, а крэдыт плацiла за цэлае футра!


Ядвіга ЗОРЫНА
Вось якіх я свінак гадавала,
Песціла, карміла, усяляк балавала,
Дый сябе ў ежы не абдзяляла...
А як свінак гадаваць я перастала,
Дык тады і ролю Свінкі я сыграла...
І з такой жа дабрынёй
Я дарослых і дзяцей у год Свінні
З Новым годам віншавала,
Здароўя, шчасця, дабрабыту
Усім ім жадала! 

фото002.jpg

32.jpg


Олег КЛЮШИН

Написал! Отправил? Забыл...

Я – сторонник здорового образа жизни и противник алкоголя. Но, наверное, в жизни каждого случается, когда славянская душа разворачивается во всю ширь, как говорят в народе, до поросячьего визга. Тогда каждый ведет себя по-своему: кто-то становится предельно вежлив, кто-то не в меру агрессивен, кто-то засыпает в беспамятстве, а у кого-то просыпаются доселе неведомые возможности…

В то время  я жил на Брестчине и сотрудничал с районной газетой «Навіны Камянеччыны». На городском стадионе проводился ежегодный День физкультурника, и не посетить это мероприятие у меня права не было. 
Стандартный набор спортивных соревнований: шахматы, шашки, дартс, настольный теннис, бильярд, армрестлинг… После футбольного поединка мы с приятелем, директором одной из сельских школ, решили отметить праздник народным методом. Под крепкий напиток завязался хороший разговор обо всем. Между делом товарищ высказал ненавязчивую просьбу: «Ты в местной прессе – свой человек. Не мог бы про моих школьников статейку кинуть в районную газету? Третьими на областных шашках стали – не шутка! Для ребят стимул бы хороший был».

Да разве вопрос? Такой ребром точно не встанет! Тем более, по источникам рыть не нужно – живой источник передо мной: выслушай – и изложи. Диктофоном я никогда не пользовался, а здесь и бумаги с ручкой не потребовалось – память шахматиста, только что выигравшего первенство города, подвести не должна.

77.jpgВечер удался. Точно не помню, когда он закончился, так как время, проведенное с хорошим собеседником, в зачет не идет. Смутно вспоминается лишь момент расставания и возвращения домой. Пришел правильно: на автопилоте, работающем в автономном режиме.
…Утром проснулся с вопросом «Есть ли жизнь на Марсе?». Тщетно пытался напрячь память в поисках в мозгу ячеек с нужной информацией, растворившейся в принятом накануне напитке – но, как ни старался, не мог вспомнить имя мальчика азербайджанского происхождения, претендовавшего на роль главного героя планируемого материала. Осознав острую недостаточность необходимых сведений, идею с подготовкой «заказной» статьи решил отставить. Успокоил себя тем, что заказчик накануне не сильно настаивал.

...Друг напомнил о себе спустя неделю телефонным звонком: «Молодец – респект! Я думал, что забудешь. Отличная статья. И ребята мои довольны». 
Изумление пришло, когда открыл свежий номер «районки» и обнаружил на спортивной страничке сочинение за своей подписью: информация, которую не мог вспомнить, была четко изложена с соблюдением лексических и орфографических норм и правил. 

Ничего не понимая, стал просматривать в ноутбуке свою электронную почту – и в папке отправленных писем нашел послание в редакцию, датированное ночью после застолья! Причем опубликовано оно в газете было  практически без редакционного вмешательства в авторскую версию!
В тему вспомнилось: «На строительный объект было доставлено тело каменщика Иванова. Не приходя в сознание, тело приступило к работе». Остается гадать, какой «волшебный пендель» был получен от обитателей потустороннего мира в состоянии нирваны, но на каком-то неведомом подсознании и в каком-то неведомом измерении, благополучно «улетев в космос», отыскал место для творчества.
А для подростка Фамиля Агаева и его друзей факт публикации достижений стал праздником. Естественно, что вопросом, как готовился «подарок», никто не задавался. 

Но для себя я сделал вывод, что творить необходимо все-таки в нормальном человеческом состоянии, чтобы сравнением с братьями нашими меньшими не дискредитировать последних. Уж они-то здесь точно ни при чем!

Алена КАСЦЮК
Як свіння фота-мадэллю стала

У той час я вучылася ў класе восьмым і марыла навучыцца фатаграфаваць.  Летам падчас канікул працавала на збожжатаку і за першыя самастойна заробленыя купіла фотаапарат  «Змена» – каштаваў ён тады 12 рублёў! – і неабходнае для праяўкі і друкавання фотаздымкаў абсталяванне і рэактывы. 

Мы з сястрой залажылі плёнку ў фотаапарат і пайшлі рабіць першыя здымкі. Бацькі, ды і мы самі, не вельмі верылі ў поспех, таму пазіраваць нам ніхто не хацеў. 
Выйшлі мы ў двор – а там свіння з парасятамі хадзіла. Вось гэта мадэлі!!! Галоўнае, што не капрызныя, не жаляцца, што апрануты не па-святочнаму ці прычоска ў іх сёння непадыходзячая. Словам, «нашчоўкалі» мы іх у розных позах і ракурсах. 
І хоць кажуць, што першы блін – комам, фотаздымкі ў нас атрымаліся добрыя. Праўда, смяялася над імі ўся наша сям’я  – ды і цяпер, калі гартаем сямейны альбом, смяёмся. На колішніх фотаапаратах пасля кожнага здымка трэба было уручную пераводзіць кадр, інакш яны накладваліся адзін на адзін. Мы ж, пачынаючыя фатографы, часам пра гэта забываліся – і парасят на некаторых здымках атрымалася ўдвая больш.

Касцюк в печать.jpg


Марына КАВАЛЕЎСКАЯ
Няўдалая сквярста

Жылі дзед з бабай. Дзяцей у іх не было, радня далёка – паціху ўдваіх рупіліся, трымалі сякую-такую гаспадарку. Блі­зіліся Каляды, і вырашылі яны сустрэць свята, як і належыць, са свежыной. Дзед, ускінуўшы на плечы старэнькі кажушок і ўсунуўшы ногі ў вайлакі, пашыбаваў у суседнюю вёску, дзе жылі два браты-халасцякі – казалі, што яны колюць свіней.

Братоў доўга ўгаворваць не давялося: сквярсту прызначалі на наступны дзень.
Назаўтра раненька, ледзь развіднела, хлопцы пера­ступілі парог дзедавай хаты. На стале ўжо высіўся высокі стос бліноў – баба таксама не заспала! – і сквірчэла яечня на патэльні. 
Але браты, ад якіх моцна патыхала перагарам, сталі чухаць патыліцу.
– Без чаркі ці справу пачынаць, ці за стол садзіцца – не з рукі, – вынес вердыкт старэйшы.
Дзед памуляўся – але дастаў са схованкі літровік, прыпасены на сквярсту. Праз гадзіну і бутэлька, і патэльня апусцелі. 
…Хістаючыся, браты пады­хо­дзілі да хлеўчука. Ролі яны размеркавалі загадзя: старэйшы павінен быў завязаць за нагу свінню і скамандаваць малодшаму, калі адчыняць дзверы. 
Завязаць вяровачку, хоць і не ад­разу, у старэйшага атрымалася. Але ён паслізнуўся і грым­нуў­ся аб падлогу. Свіння кінулася да дзвярэй. «Лаві!» – крыкнуў небарака брату – і той прыадчыніў дзверы, каб пабачыць, што ж робіцца ў хляве?

Свіння пацэліла яму якраз паміж ног – і малодшы пра­ехаўся на ёй праз увесь двор, аж пакуль «конь» не скінуў «седака» ў гурбу.
Свіння, адчуўшы волю, стала гойсаць па двары, падкідваючы лычом снег. Браты раз і другі спрабавалі яе схапіць за вяровачку, што валачылася ззаду, але хаўроння не давалася.
Дзед убачыў, што план «А» не ўдаўся і трэба рабіць іншыя захады, каб давесці справу да канца. Ён кінуўся ў хату і вынес старэнькую паляўнічую стрэльбу.
Грымнуў стрэл. Дзед пацэліў свінні ў шыю! Але патрон быў заражаны не куляй, а шротам, і параненая свіння з акрываўленай шыяй, ашалелая ад болю, стала на­сіцца па двары, як тарпеда.
У гэты час баба, якая грэла ваду ў дашчатай паветцы, выйшла на двор, каб пабачыць, што за лямант усчыніўся? І тут на яе кінулася раз’юшаная свіння. Баба забылася пра свой радыкуліт і ўмомант ўзляцела на самы верх драбіны, што стаяла ля паветкі. Але страха ў будыніны была слабенькая, драбіну з ношай не вытрымала – і баба, як была, у ватоўцы і вайлаках, праваліся ўніз, на саганы з гарачай вадой. Яе лямант зліўся з віскам параненай свінні. Жанчына куляй вылецела з паветкі, ускочыла ў хлеў і зачынілася знутры. 

…Цяпер уявіце «карціну»: ля плоту даходзіць, зача­піўшыся вяровачкай за варотцы, знясіленая свіння. У гурбе снегу сядзяць перапалоханыя «кольшчыкі». 
Ціха рыпнулі дзверы хлеўчука, і адтуль з чорным ад сажы тварам, на якім блішчэлі толькі поўныя жаху вочы, выпаўзла перапэцканая баба.
І толькі дзед, геройскі абапі­раю­­чыся на ружжо і перамож­на ўсміхаўся…
– Ну ты, баба, зусім ужо як свін­­ня… – рэзюміраваў ён вынік няўдалага палявання.

56.jpg


Аляксандра Працута
Як парася злачынцам стала

Не ведаю, праўда гэта ці падман, але вось якую гісторыю я некалі чула ад свайго дзядулі.
Аднойчы вясковы мужык паехаў у райцэнтр. Уладкаваў там свае справы, а пасля на рынак заехаў. Прайшоўся, купіў што трэба і хацеў ужо дадому ехаць, але на выхадзе бабулька спыніла, што парася прадавала. Прычапілася: купі, адно засталося, іншых раскупілі. Здаўся – купіў парася. 
А вось як яго дадому давезці? У горад жа прыехаў на матацыкле... Пачухаў патыліцу і вырашыў пасадзіць яго ў каляску, на­дзець шлем на галаву – і так ехаць... 

Па дарозе дадому  трэба было мінуць чыгуначны пераезд. І яго на той час якраз закрылі – трэба чакаць, пакуль цягнік пройдзе. 
Мужык матор заглушыў, сядзіць, пакурвае, парася рохкае ў калясцы… 

789.jpg

Людзі заўважылі цікавага «пасажыра», пачалі падыходзіць, каб паглядзець бліжэй, што за дзіва такое. Цэлы натоўп каля мужыка сабраўся.
У гэты час нейкая бабуля вяла казу на луг. Заўважыла яна стоўпатварэнне – цікаўнасць адолела: што ж там такое? Каб казу з сабою не цягнуць, вырашыла яе прывязаць да шлагбаума.  Ды пакуль яна разглядала незвычайнага пасажыра, цягнік прайшоў і шлагбаум паднялі, а разам з ім – і казу.
Колькі «добрых» слоў у свой адрас пачуў той мужычок з парасём, можаце здагадацца самі.  
Так вось парася, без віны віна­ватае, стала злачынцам…

Франтишка ДЯТЛОВИЧ
Три поросенка

Эта история случилась еще в прошлом веке, когда мы были молодые, а деревья нашим детям казались большими-пребольшими. 
Наши три семьи, соседи по лестничной площадке, жили дружно, даже елку ставили одну, общую, на лестничной площадке. Это было удобно: квартиры маленькие, а рисовать или наклеивать елку на стене тогда еще никто не додумался. Елка должна быть настоящей!

Каждая из хозяек накрывала новогодний стол: мандарины, оливье… В каждой семье  – свои подарки, сюрпризы… Но когда куранты отсчитывали последние секунды уходящего года, три семьи, схватив бокалы стояли на лестничной площадке. Были поздравления, «обнимашки», тосты… Шампанское и что покрепче лилось рекой. 

После первых поздравлений мы шумной толпой ввалились в одну из квартир. Веселились – пока Лиля не стала сравнивать своего мужа, который явно перебрал, с милым домашним животным. Он, положив голову на стол, спал и, приоткрыв рот, похрапывал, посвистывал, повизгивал. «Набрался, как свинья!» – чувствуя себя неловко,  тормошила мужа Лиля.
Из чувства женской солидарности мы, прихватив двух оставшихся мужиков, зашли в следующую квартиру, чтобы превратить их в то же самое. В знак мужской солидарности!

Можете не сомневаться: справились!   
Новогодняя ночь удалась! И с народной приметой «Свинья навстречу – к счастью!»  тоже повезло: встретили целых три  «свиньи» – и все большие, ухоженные, жирные, но при этом смирные и милые.
Первого января,  в первый день Нового 1985 года, на лестничной площадке третьего этажа нашего трехэтажного дома стоял стол, накрытый всякой вкуснятиной, и шесть стульев   – все были заняты. Праздник продолжался!

4HWn.gif



Яна ГАЛІНА
Бялянка
Казка-быль

Першае пасляваеннае лета. Папялішчы, голад, нішчым­ніца…
Удовам-салдаткам, каб выжыць і падняць дзяцей, даво­дзі­лася з нічога ляпіць нешта.
У Гэлі цудам захаваўся сап­раўдны скарб – швейная машынка, і яна «ляпіла» на ёй кашулі, спаднічкі, штаны – апранала і сваю сям’ю, і голых-босых суседзяў.
А тыя ў знак удзячнасці па­дарылі  жанчыне парася – малую белабрысую свінку, якую гаспадыня назвала Бялянкай. З сынам-падлеткам зладзілі для яе будку-хлевушок: сцены з яловага лапніку, дах – з чароту, падлога мохам высланая…
Гладзіць гаспадыня Бялянку і марыць услых: 
– Вось калі б ты парасят мне прывяла, Бяляначка. Тады б, мо, як і выкараскаліся з бяды...
А свінка толькі рохкае задаволена.
Карміць парася не было чым: днём Бялянка пасвілася, дзе хацела, толькі вечарам, ды і то не кожны раз, гаспадыня, бывала, плюхне ў карытца якой баланды, намучанай з конскіх «яблыкаў». Але пры гэтым вагу свінка набірала імкліва. Радавалася Гэля, што Бялянка таўшчэе, і трохі сумавала, што на Каляды давядзецца сваю любіміцу зарэзаць, каб пачаставаць чым смачнейшым дзяцей, зрабіць прыпасы на зіму.
І раптам Бялянка знікла! Аднойчы позняй восенню ранкам гаспадыня не знайшла яе ў зялёным хлеўчуку.  Што сталася? Уцякла? Дык заўсёды ж, дзе б ні была, на рэчцы ці ў лесе, вярталася дахаты. «Пэўна, ваўкі ноччу выцягнулі, – гаравала Гэля. – Вось і накарміла я дзяцей…»
…Перад самымі Калядамі ноччу выпаў снег – першы пасляваенны, чысты, белы, без чорных плям попелу і рудых – крыві. Ранкам, калі Гэля выйшла на двор, ён яшчэ сыпаў з ніцых хмар – але па іх краі ўжо прабіваўся яркі блакіт і край аблачын  падсвечваўся ружовым, абяцаючы мароз…
І раптам Гэля заўважыла, што па бялюткім некранутым снезе з лесу да яловай будкі цягнецца ланцужок слядоў. Баючыся паверыць у сваю неспадзя­ваную радасць, Гэля зазірнула ў жытло Бялянкі. А там…
Расцягнуўшыся на падсцілцы з моху, ляжала і задаволена рохкала яе Бялянка – а каля яе, уткнуўшыся рудымі пятачкамі ў мяккае бруха, ляжалі шасцёра малых напаўдзікіх пала­сацікаў… 

vyvodok-malenkih-dikih-kabanov.jpg

Текст: Главный администратор