Астравецкія школьнікі рэкламавалі кнігі беларускіх аўтараў

11:00 / 09.01.2019
1825

Лепшыя буктрэйлеры, распрацаваныя вучнямі школ, выбралі на Астравеччыне.

Раённы этап абласнога конкурсу буктрэйлераў “Мой родны кут, як ты мне мiлы...”, прысвечанага Году малой радзімы, стартаваў на Астравеччыне яшчэ восенню.

78.jpg

Задача перад школьнікамі і іх настаўнікамі стаяла няпростая: распрацаваць рэкламна-прэзентацыйны відэаролік на кнігу або твор любімага беларускага аўтара.

– Самым складаным было выбраць кнігу, – расказвае арганізатар конкурсу ў Гудагайскай сярэдняй школе, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Мікалаеўна Жалток. – Хацелася, каб аўтар і яго творы былі цікавымі дзецям.

Жадаючых стаць удзельнікамі раённага этапу конкурсу было няшмат. Пераможцаў вызначалі ў дзвюх намінацыях: сярод вучняў сярэдніх і старэйшых класаў.

Перамогу ў першай намінацыі журы аддало вучаніцы СШ №1 Алісе Сяржанавай за буктрэйлер па кнізе Інесы Багдзевіч “Кірмаш на клумбе”. Другое месца “забрала” гервяцкая школьніца Ліза Алексеявец за прэзентацыю кнігі Ніны Рыбік “Свае і чужыя”.

У другой намінацыі першае месца занялі гудагайскія школьнікі Канстанцін Пятровіч, Вераніка Багдановіч і Наталля Свіла за буктрэйлер на зборнік вершаў Алёны Рыбік LaNina. Дыплом другой ступені прысуджаны Караліне Войшка з Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання за прэзентацыю твора Адама Міцкевіча “Гражына”.



 

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений