Новы год у раёне пачаўся з кадравых перамен

11:18 / 04.01.2019

1.jpgПершым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання 3 студзеня прызначаны Іван Мар’янавіч Карніла.

Іван Мар’янавіч нарадзіўся 23 снежня 1974 года ў вёсцы Вуглы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”.

Практычна ўсё свядомае жыццё Івана Мар’янавіча звязана з пасёлкам Астрыно Шчучынскага раёна: тут ён пачынаў сваю працоўную дзейнасць у 1998 годзе заатэхнікам, у 1999 годзе быў прызначаны галоўным заатэхнікам гаспадаркі – і ў далейшым змянялася толькі назва гаспадаркі і яе прыналежнасць, пасада Карнілы заствалася нязменнай. З 2013 Іван Мар’янавіч працаваў галоўным заатэхнікам ААТ “АграГЖС” Шчучынскага раёна.

Участак работы новаму кіраўніку дастаўся няпросты – пажадаем яму справіцца з усімі цяжкасцямі і вывесці сельскую гаспадарку Астравеччыны на новы, больш высокі ўзровень.


3.jpg

З 4 студзеня дырэктарам КСУП “Міхалішкі” працуе Аляксей Міхайлавіч Паўлоўскі.

Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў Смаргоні 4 мая 1987 года. Закончыў Ільянскі аграрны каледж (2006 год), Віцебскую ветэрынарную акадэмію (2010 год) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2015 год)

Працаваў на розных пасадах – ветурачом, галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам кіраўніка па жывёлагадоўлі – у Воранаўскім, Смаргонскім, Аршанскім раёнах. З сакавіка 2018 года ўзначальваў Астравецкую райветстанцыю.

Пажадаем маладому кіраўніку поспехаў!



 

Текст: Главный администратор