Астравецкі лясгас перамог у конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы

08:28 / 07.12.2018
864

Пераможцай абласнога конкурсу за лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы сярод сельскагаспадарчых, лесагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў прызнаны ДЛГУ “Астравецкі лясгас” – ён узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені і адзначаны грашовай прэміі.

Астравецкі лясгас вядомы ў раёне і Гродзенскай вобласці не толькі сваімі добрымі вытворчымі паказчыкамі, укараненнем новых тэхналогій, развіццём новых накірункаў дзейнасці – але і добра пастаўленай ідэалагічнай работай, у цэнтры ўвагі якой заўсёды стаіць працоўны чалавек з яго клопатамі і праблемамі. Пра інтарэсы людзей дбаюць шматлікія грамадскія арганізацыі лясгаса, пярвічкі якіх створаны ў калектыве – прафсаюзная, БРСМ, “Белай Русі”, БСЖ, а таксама шматгадовы нязменны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пётр Зянонавіч Крупенчык.

А найперш – кіраўнік прадпрыемства, які па азначэнні з’яўляецца галоўным ідэолагам – Рыгор Мечыслававіч Доўгі.

11.jpg

Рыгор Мечыслававіч Доўгі

Дзякуючы агульнай зладжанай рабоце і дасягнуты такі пераможны вынік.

Ніна АЛЯКСЕЕВА

Текст: Администратор сайта
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений