Родом из СССР: Детские санитарные посты были в каждой школе
12:09 / 03.12.2018
Я вучылася на Навагрудчыне. Члены нашага санпаста – у іх склад уваходзілі вучні 6-8 класаў – былі наведвальнікамі гуртка «Юны медык», які вяла настаўніца біялогіі. Там мы вывучалі анатомію чалавека, вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, ставіць кампрэсы і банкі, вымяраць ціск, падлічваць пульс… Трэба сказаць, што засвойваць такую навуку было хоць і цяжка, але ж вельмі цікава.
На вясенніх канікулах гурткоўцы здавалі своеасаблівы экзамен, па выніках якога фарміраваўся санітарны пост, – ён і абараняў гонар школы на раённых спаборніцтвах. Выпрабаванні для «санітараў» не абмяжоўваліся пачатковымі медыцынскімі ведамі – мы павінны былі прадэманстраваць веданне лекавых раслін, турыстычныя навыкі і страявую падрыхтоўку.
За першае месца членаў нашага санпаста ўзнагародзілі пуцёўкамі ў піянерскі летнік «Нёман», што ля Гродна.
Веды, атрыманыя падчас «працы» ў санпасце, дагэтуль дапамагаюць мне.
Алена КАСЦЮК, аг. Малі.