Прихорошились Мали к «Дожинкам»

12:08 / 22.11.2018
2094

Прыбраўся, пахарашэў, пераўтварыўся аграгарадок Малі да святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

Традыцыя адзначаць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі, падчас якога падводзяцца вынікі сельскагаспадарчага года і ўзнагароджваюцца лепшыя працаўнікі, у адным з аграгарадкоў раёна, апраўданая: як кожны гаспадар рыхтуецца да прыезду гасцей – так і вёскі, у якіх праводзяцца своеасаблівыя раённыя “Дажынкі” ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі, збіраючыся прыняць гасцей, наводзяць “марафет”. Дзякуючы раённым “Дажынкам” многае было зроблена па добраўпарадкаванні Гервятаў, Варнянаў, Рытані, Міхалішак. Цяпер вось настала чарга Маляў.

Большасць тых, хто праязджае праз Малі сталі заўважаць памятны знак Іосіфу Гашкевічу. Хоць і ўстаноўлены ён быў яшчэ ў 1994 годзе, падчас першых гашкевічаўскіх чытанняў, што праходзілі ў Астраўцы – але ж не ў самым падыходзячым месцы: збоку, у нізіне, і быў мала прыкметны. Зараз жа памятны знак перанесены на пачэснае месца перад самым Домам культуры – і многія, хто гадамі жыве на Астравеччыне, толькі цяпер яго “заўважылі” – і сталі цікавіцца: хто ж такі гэты Гашкевіч? Так што карысць ад гэтай “ракіроўкі” не толькі эстэтычная, але і інфармацыйныя, і патрыятычная!

IMG_8913.jpg

Папрыгажэў і хлопчык-музыкант: скульптурная кампазіцыя таксама прыведзена ў парадак. На жаль, фантан ля яе застаўся толькі ва ўспамінах старажылаў – але ж, можа, знік ён не назаўжды?..

IMG_8917.jpg

Прыбраўся да свята сам Дом культуры: КСУП “Гудагай”, праўлеленне якога пакідае гэты будынак і перабіраецца ў новы офіс каля механічных майстэрняў, на развітанне зрабіла сваім суседзям – работнікам культуры цудоўны падарунак: падрамантавала дах будынка, абнавіла фасад, памяняла вокны.

– Увогуле на добраўпарадкаванні аграгарадка да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі старанна працавалі ўсе – напэўна, таму і вынік такой супольнай працы атрымаўся добрым, – гаворыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Пастараліся і КСУП, і сельвыканкам, і лясгас, і дарожнікі, і камунальнікі, і работнікі культуры, ды і самі жыхары Маляў пастараліся прывесці свае сядзібы ў парадак у чаканні гасцей. І зараз прыемна паглядзець! А галоўнае – справа гэтая застанецца на гады!

IMG_8911.jpg

Сапраўды: новы аўтобусны павільён, адрамантаваны магазін з добраўпарадкаванай тэрыторыяй, свежы асфальт на пляцоўцы каля Дома культуры, пачышчаны вадаём, свежапафарбаваныя агароджы, .дзіцячая пляцоўка ў скверы, ды і многія іншыя мальскія “абноўкі” не толькі парадуюць вока гаспадароў і гасцей аграгарадка падчас свята, але і будуць служыць людзям пасля яго завяршэння.




Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений