Да “Дажынак” на Астравеччыне ўстанавілі аб’ёмныя фігуры

10:29 / 22.11.2018
1247
1

Ці бачылі вы вясёлы паравоз ля ўезду ў Малі з боку Варнян? А ўсталяваную ля дарогі на Астравец тэматычную карціну-мазаіку, кожны пазл якой расказвае пра спецыфіку дзейнасці КСУП “Гервяты”? А гудагайскіх бычкоў, што “пасвяцца” каля бялькішскай запраўкі? А міхалішскага зайчыка? Калі не, то абавязкова завітвайце ў Малі на “Дажынкі”: падчас свята аграрыяў будуць падведзены вынікі раённага конкурса-агляда аб’ёмных фігур.

Гудагайjpg.jpg

КСУП "Гудагай"

Ініцыятыва правесці конкурс з назвай “Няма сена, дык салома прыдасца” належыць упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання. Ні сена, ні салому пры стварэнні кампазіцый гаспадаркі не выкарыстоўвалі. Аграрыі вырашылі выкарыстаць белыя поліэтыленавыя рулоны з сенажом – у народзе іх паспелі празваць “чупа-чупсамі”.

…Ля малочна-таварнага комплекса “Рытань” спыніўся паравоз. Варнянцы зрабілі інсталяцыю з прывітальным надпісам. У “Міхалішках” з’явіўся новы жыхар – сімпатычны зайчык. А на ўездзе ў Гервяты гасцей сустракае беларусачка. Гудагайцы побач з бялькішскай запраўкай выгналі на пашу двух бычкоў, а ў Малях паставілі млын і бабу з дзедам.

дзед і баба Гудагай.jpg

КСУП "Гудагай"

Акрамя таго, што ўсе гаспадаркі ўстанавілі аб’ёмныя фігуры на сваёй тэрыторыі, па адной інсталяцыі кожная гаспадарка падарыла гаспадарам “Дажынак” – КСУП “Гудагай”. “Варняны” прэзентавалі паравоз, “Падольцы” і “Міхалішкі” – трактары, а “Гервяты” – эмблему сваёй гаспадаркі. Усе фігуры ўстаноўлены ў сёлетняй раённай дажыначнай “сталіцы” – у Малях.

Журы падвядзе вынікі конкурсу аб’ёмных фігур і вызначаць пераможцаў, якія атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.


 

IMG_3699.jpg

КСУП "Варняны"


Гудагай4.jpg

КСУП " Гудагай"


cавхоз.jpg

РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі"


Гервяты 1.jpg

КСУП "Гервяты"


Гервяты 2.jpg

КСУП "Гервяты"


Міхалішкі.jpg

КСУП "Міхалішкі"


трактар міхалішкі.jpg

КСУП "Міхалішкі"


трактор Подольцы.jpg

РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі"


Варняны паравозік.jpg

КСУП "Варняны"



Текст: Алена Гануліч
Комментарии
0
Гость
УРАЗІЛА
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений