Дзеці наблізілі новы год і перамаглі ў конкурсе

09:23 / 21.11.2018

На календары – канец лістапада: слотна, зябка, цёмна. А пераступаючы парог Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, акунаешся ў чароўны свет Калядаў і Новага года.

Тут прайшоў раённы этап рэс­публіканскага конкурсу дэ­ка­­ратыўна-прыкладной твор­час­ці «Калядная зорка»

Навагоднія касцюмы, ёлкі, калядныя зоркі, паштоўкі, су­веніры, цацкі – твор­чым знаходкам можна было пазайздросціць. 

IMG_3338.jpg

Лепшыя работы былі адзначаны Дыпломамі І ступені і адправіліся на абласны этап конкурсу «Калядная зорка». Астравеччыну ў Гродне прадставяць калядная зорка з дрэва, выкананая  Кірылам Рагавенкам і Міланай Лакуцэвіч, звязаныя ёлачныя цацкі і гірлянда Паліны Вянгроўскай, Вікторыі Гук, Алесі Паршутовіч і Яны Варабей, сімвал года – саламяная свінка Яўгеніі Некарыстнавай, Аліны Рогач і Мікалая Куліны, габелен «Калядная ноч» ад Алены Лукашэвіч, Вікторыі Шляхтун і Дар’і Давыдчык, мастацкі роспіс па шкле  «Цуды каляднай ночы» Святланы Аўгуль, Надзеі Юркойць, Валерыі  Юшкевіч, «Каза-калядоўшчыца» з саломкі  Паліны Андралойць і  Юліі Субач,  саламяны снегавік Аліны Рогач, Дзмітрыя Сабалеўскага і Арыны Байдун, навагодні касцюм Яны Зімніцкай і Назара Афоніна «Каза-калядоўшчыца»   – усе з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі,  а таксама «Ёлка-прыгажуня» Анастасіі Пукшты з Рымдзюнскай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання. 

IMG_3331.jpg

–  У раённым кон­курсе пры­нялі ўдзел 42 работы з Цэнт­ра творчасці дзяцей і моладзі, гімназіі №1, СШ №1, СШ №2, Гудагайскай, Гервяцкай, Міхалішкаўскай СШ, Рытанскага і Варнянскага НПК,  Рымдзюнскай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання, –  расказала арганізатар  конкурсу Ірына Мілешка. –   Сярод пераможцаў пе­ра­важ­ная большасць работ вы­хаванцаў цэнтра творчасці, але сярод прызёраў нямала вырабаў прадстаўленых школамі раёна,   яны адзначаны Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў раённага ўзроўню.

Цяпер работы школьнікаў удзельнічаюць у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. 

IMG_3329.jpg

IMG_3332.jpg

IMG_3334.jpg

IMG_3335.jpg

IMG_3343.jpg

IMG_3345.jpg

IMG_3347.jpg

IMG_3349.jpg

IMG_3326.jpg

IMG_3327.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич