Редакция объявляет новогодние конкурсы

08:25 / 09.11.2018

Як свіння…

Як вядома, надыходзячы год па усходнім календары будзе Годам Свінні, таму мы вырашылі некаторыя з конкурсаў прысвяціць сімвалу года. Майстрам бойкага слова прапануем напісаць гісторыю пад умоўнай назвай “Як свіння…”. А што вы разумееце пад гэтымі словамі і што ляжа ў аснову вашай навагодняй гісторыі – гэта ўжо ваша фантазія. Ці ўспаміны пра справы даўно мінулых дзён...

55.jpg


Такое вось свінства!

Упэўнены, што людзі, якія ўмеюць і любяць з нічога рабіць нештачка, таксама не пакінуць Год свінні без увагі – і што-небудзь гэткае для Свінкі прыпасуць. Рукадзельніцам і рукадзельнікам мы таксама прапануем прыняць удзел у рэдакцыйным конкурсе і прынесці ў рэдакцыю свае падзелкі, прысвечаныя Году Свінні – ці хоць бы даслаць іх фотаздымкі. Адразу папярэджваем: у тых, хто падложыць рэдакцыі сапраўдную, а не сфатаграфаную свінню, шансаў перамагчы больш).

653.jpg


…А я іду такая ўся

Ну а для тых, што ва ўсё гэтае свінства не верыць, а любіць Новы год проста таму, што ён раз у год прыходзіць і радасць нам прыносіць, прапануем расказаць-паказць нам самыя прыгожыя і цікавыя навагоднія касцюмы (можна дапоўніць гісторыяй пра ўсё, што звязаны з гэтым касцюмам, а калі гісторыі няма, то абыдземся) – даслаць у рэдакцыю фотаздымкі дарослых ці дзяцей, сучасныя ці даўнейшых часоў, у навагодніх касцюмах.


Вынікі ўсіх конкурсаў будуць падведзены напярэдадні Новага года. Годныя конкурсныя работы ва ўсіх трох намінацыях знойдуць сваё месца на старонках святочнай газеты. А пераможцы конкурсу атрымаюць прызы ад рэдакцыі.

5548.jpg

Ну што, азадачылі мы вас? То бярыцеся за работу! Чакаем вашы творы-вырабы-фотаздымкі да 15 снежня на ostrov_red@tut.by – і кожнаму жадаем удачы і перамогі – як у конкурсе, так і ў жыцці, сёння і ў наступным годзе.

І галоўнае: не забудзьцеся выпісаць “Астравецкую праўду” – а то як вы даведаецеся пра сваю перамогу?!!

Текст: Главный администратор