Фестиваль театральных постановок собрал школьников Островетчины

14:03 / 31.10.2018
1

На працягу трох тыдняў у Астравецкім раёне праходзіў конкурс тэатральных калектываў, прысвечаны Году малой радзімы. Падчас яго юныя акцёры з усіх школ раёна падрыхтавалі разнастайныя пастаноўкі – ад казак да даволі сур’ёзных твораў.

Адборачны тур вызначыў трох фіналістаў, якія 5 лістапада ў 11:00 сустрэнуцца на сцэне гімназіі №1, каб высветліць, хто ж з іх самы творчы.

Апошнія некалькі гадоў мовай школьных пастановак была выключна англійская. Сёлета было вырашана ставіць спектаклі беларускіх аўтараў і на роднай мове.

Усе школы-ўдзельніцы былі падзелены на групы.

Так, у першую ўвайшлі кямелішкаўскія і рытанскія школьнікі, а таксама вучні з Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Прадстаўнікі Спондаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы з-за каранціну не змаглі прыняць удзел у конкурсе.

Распачала фестываль тэатральная трупа з Падольцаў камедыяй Віталя Вольскага “Несцерка”. Праўда з-за абмежаванасці ў часе, твор з трох дзей быў скарочаны да адной, але ж акцёры здолелі захаваць яго галоўную думку.

IMG_0550.jpg

IMG_0553.jpg

Хлопчыкі і дзяўчынкі з Рытанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы выбралі народную казку “Каза-манюка”, якая найлепш падыходзіла для іх узроставай групы.

IMG_0558.jpg

IMG_0562.jpg

Кемелішкоўцы прэзентавалі п’есу Сяргея Кавалёва “Хохлік”, у якой паспрабавалі данесці да гледачоў, штo знeшняя пpыгaжocць часта бывae пaдмaнлiвaй.

IMG_0568.jpg

IMG_0574.jpg

У склад другой групы ўвайшлі, Міхалішкаўская, Альхоўская, Гервяцкая і дзве Рымдзюнскія сярэднія школы.

Рымдзюнская школа з літоўскай мовай навучання паказала гледачам казку Уладзіміра Караткевіча “Кацёл з каменьчыкамі”, якая тлумачыць, адкуль у беларусаў з’явілася бульба. 

IMG_0804.jpg

Іх суседзі з беларускамоўнай школы паставілі спектакль, заснаваны на народнай творчасці “Брэнд”, у якім высмейвалася гонка за замежнымі гучнымі і тытулаванымі назвамі, у той час як без увагі застаюцца свае родныя каштоўнасці.

IMG_0823.jpg

IMG_0812.jpg

Вучні з Міхалішак вырашылі “распісаць на траіх” лірычную п’есу Аляксея Дударава “Вечар”, прасякнутую цёплым гумарам – і, трэба адзначыць, у іх гэта атрымалася на ўсе сто.

IMG_0826.jpg

IMG_0830.jpg

Альхоўская сярэдняя школа зрабіла замах на драму “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы. Зразумела, што складана за трыццаць хвілін, якія былі адведзены на кожны спектакль, паказаць жыццё простай сялянскай сям’і пачатку мінулага стагоддзя, але альхоўцы паспрабавалі – і амаль дасягнулі гэтага.

IMG_0835.jpg

IMG_0841.jpg

Завяршаць выступленні ў другой групе выпала вучням Гервяцкай сярэдняй школы. Казачную байку “Мужык і жонка” гервятцы паспрабавалі разбавіць мясцовымі гісторыямі. І варта адзначыць, што такі крэатыўны падыход пайшоў пастаноўцы на карысць.

IMG_0854.jpg

IMG_0846.jpg

У апошнюю, трэцюю групу, увайшлі тэатральныя калектывы гарадскіх, Гудагайскай і Варнянскай школ і гімназіі №1.

Гімназісты падрыхтавалі вадэвіль Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”, у якім весела, з гумарам і танцамі пераказалі гісторыю кахання простага парабка і вясковай прыгажуні, знайсці шчасце якім дапамог звычайны лапаць.

IMG_8446.jpg

IMG_8467.jpg

Вучні сярэдняй школы №1 замахнуліся на сапраўдны мюзікл па легендзе пра заснаванне Астраўца.

IMG_8521.jpg

IMG_8527.jpg

Юныя акцёры школы №2 звярнуліся да гумарыстычнага жанру камедыі-рэпартажу і выйшлі на сцэну з творам Андрэя Макаёнка “Таблетка пад язык”, каб высветліць, чаму моладзь імкнецца ў горад са сваіх родных вёсак.

IMG_8502.jpg

IMG_8513.jpg

Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа звярнуўся да тэмы вайны і вельмі кранальна паказаў трагедыю простых людзей – беларускіх салдат і мірных жыхароў – у творы Аляксея Дударава “Радавыя”.

IMG_8564.jpg

IMG_8572.jpg

Закрываць фестываль тэатральных калектываў “Скарбніца” выпала вучням Гудагайскай сярэдняй школы з бытавой камедыяй Валянціна Зуба “Надзейная апора”.

IMG_8582.jpg

IMG_8586.jpg

Аб тым, што выбраць пераможцаў было складана, гаворыць той факт, што кожны раз журы доўга спрачалася, аддаючы свой голас тым ці іншым артыстам.

Аднак у тройку фіналістаў, якія будуць змагацца за званне лепшага тэатральнага калектыву трапілі Падольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Міхалішкаўская сярэдняя школа і гімназія №1 г. Астраўца. Яшчэ адной тэатральнай трупай, якую члены журы вырашылі запрасіць на фінал у гімназію, каб пазнаёміць з іх пастаноўкай аматараў тэатральнага майстэрства, праўда, па-за конкурсам, стала Альхоўская сярэдняя школа.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский