Цікавасць да службы ў арміі ў Варонскай школе выхоўваюць з маленства

07:06 / 18.10.2018

Наша ўстанова адукацыі супрацоўнічае з ваеннаслужачымі 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка, які заступіў на ахову паветранай прасторы на паўночна-заходнім накірунку.

Ворона2.jpg

У пачатку кастрычніка вучні і настаўнікі Варонскай школы атрымалі запрашэнне прыняць удзел у святкаванні дня часці, якая адзначала свой першы дзень нараджэння на Астравецкай зямлі. Школьнікі пабывалі на ўрачыстасці, даведаліся цікавую гісторыю палка, якая пачалася ў жніўні 1941-га. Дзеці ўбачылі штаб, вучэбныя класы, абсталяваныя сучаснай тэхнікай, макетамі і ўзорамі ўзбраення, казармы. Вельмі спадабаліся спартыўная зала, стадыён, сталовая – усюды чыста, утульна, прыгожа, хоць і па-ваеннаму строга. Але больш за ўсё ўразіла ваенная тэхніка.

321.jpg

Наша супрацоўніцтва – добрая магчымасць паказаць школьнікам, што паветраныя рубяжы Айчыны пад надзейнай аховай.

У планах нашага сяброўства з ваеннымі – сумеснае правядзенне ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

Галіна ЧАХРАЧ, Варонскі НПК.

Текст: Главный администратор