Маці Астравеччыны прымалі віншаванні

20:49 / 13.10.2018

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці, сабрала ў кінаканцэрнай зале “Астравец” не адну сотню жанчын з розных арганізацый раёна, якіх аб’ядноўвае прызванне быць маці.

IMG_1384.jpg

– Гэтая дата ў календары з’явілася як даніна павагі  і любові, прызнання вялікай ролі  маці ў нашым жыцці. Жаночая ўвага і падтрымка  важная для кожнага ў любым узросце, гэтаксама як і цеплыня мацярынскага сэрца, –  адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – Нашы маці заняты ў розных сферах жыцця: яны настаўнікі, урачы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, прадпрымальнікі, кіраўнікі, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця раёна. Аднак ва ўсе часы галоўны абавязак жанчыны – быць маці. І разам з тым – гэта велізарная работа, якую нельга параўнаць з ніякай іншай.

IMG_1326.jpg

 Падчас урачыстасці Віктар Збігневіч ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённых арганізацый “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” узнагародзіў шматдзетных маці-гераінь, якія выхавалі шэсць і больш дзяцей грашовымі падарункамі.

Словы ўдзячнасці жанчынам-маці за выхаванне падрастаючага пакалення выказаў і старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Герт.

 І канешне ж,  гучалі вершы,  песні і музыка, выконваліся танцы – такі падарунак усім маці зрабілі таленавітыя дзеці нашай Астравеччыны.

IMG_1328.jpg

IMG_1330.jpg

IMG_1332.jpg

IMG_1333.jpg

IMG_1339.jpg

IMG_1345.jpg

IMG_1348.jpg

IMG_1355.jpg

IMG_1358.jpg

IMG_1364.jpg

IMG_1370.jpg

IMG_1378.jpg

IMG_1383.jpg

IMG_1386.jpg

IMG_1388.jpg

IMG_1394.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич