На Астравеччыне пройдзе акцыя “Чысты лес”

07:10 / 13.10.2018
351

Лесаводы запрашаюць жыхароў Астравеччыны паўдзельнічаць у штогадовайакцыі “Чысты лес”, якая сёлета пройдзе 20 кастрычніка.

f39a864c-6084-449f-9cd5-79a06ff3c7b1.jpg

Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі на Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя пад сімвалічнай назвай “Чысты лес”. Разам з лесаводамі на ўборку лесу ад смецця выходзяць школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, валанцёры.

Пра ўсё патрэбнае для ўборкі лесу паклапоціцца Астравецкі лясгас, ад вас – толькі жаданне дапамагчы.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 78-7-94 і на сайце ДЛГУ “Астравецкі лясгас” www.ostrovles.by

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений