Свята бульбы зладзілі ў Вароне
08:58 / 03.10.2018
Варонскі дом культуры святкаваў своеасаблівыя дажынкі. Прысвяцілі іх другому хлебу беларусаў – бульбе.
У фае гасцей сустракала дзіцячая бульбяная фантазія: вырабы з гародніны, абавязковым элементам кожнага з якіх была «гераіня» свята.
Культурную праграму для вяскоўцаў ладзілі, як кажуць, усім мірам: радавалі сваёй творчасцю не толькі мясцовыя артысты – прыехалі госці і з іншых Дамоў культуры нашага раёна. Актыўнымі ўдзельнікамі праграмы сталі і самі гледачы: яны адказвалі на пытанні бульбяной віктарыны, спрабавалі сябе ў ролі акцёраў у экспромт-пастаноўцы казкі і выпрабоўвалі шанцаванне ў латарэі.
Цікавае свята, неспадзяваныя сюрпрызы, усмешкі і шчырыя апладысменты прыўзнялі варонцам настрой – яны яшчэ доўга не разыходзіліся. А моладзь працягвала весяліцца яшчэ і вечарам – на дыскатэцы.
Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.
Текст:
Главный администратор
Поделиться: