Ці чытаюць астраўчане кнігі

10:41 / 15.09.2018
6876
1
Каб высветліць, ці любяць жыхары і госці нашага горада чытаць кнігі і якому фармату – друкава­наму ці электроннаму – яны аддаюць перавагу, 
наш карэспандэнт выйшаў на вуліцы горада.

Сянюць.jpg

Марына Сянюць, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:
– Я вельмі люблю чытаць. Настаўнікі прывілі мне любоў да беларускай літаратуры. Напэўна, гэта паўплывала на выбар маёй прафесіі – я настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Дома ў мяне даволі вялікая бібліятэка баларускай класікі: Купала, Колас, Багдановіч, Караткевіч, Быкаў і шмат іншых пісьменнікаў.
Друкаваная кніга, на маю думку, знікнуць не павінна. Прынамсі, мне нязручна карыстацца электроннымі варыянтамі – іх не пагартаеш, не паглядзіш на малюнкі да тэкстаў, не ўдыхнеш пах паперы.

Часнойць.jpg

Рэната Часнойць, муляр:
– Раней вельмі любіла чытаць друкаваныя кнігі, а цяпер шмат часу «з’ядае» інтэрнэт з яго сацыяльнымі сеткамі.
Можа, некалі і прыйдзе час, калі людзі адмовяцца ад друкаваных кніг на карысць электронных. Аднак пакуль у нас здараюцца перабоі са святлом і з вай-фаем, кнігі будуць стаяць на паліцах хаця б як запасны варыянт.

Гобава2.jpg

Вольга Гобава, інжынер-будаўнік:
– Чытаць люблю. Я нарадзілася ў Расіі, але шмат гадоў пражыла на Украіне, таму без праблем чытаю і па-руску, і па-украінску. 
Сучасных пісьменнікаў амаль не чытаю – не «чапляюць», больш даспадобы класічныя творы, люблю гістарычныя раманы. Яшчэ больш люблю хадзіць на спектаклі, асабліва калі пастаноўка добрая і акцёры таленавітыя.
Калі выбіраць паміж друкаванымі і элект­рон­нымі кнігамі – я за першыя: электрон­нымі мне карыстацца нязручна – хутка стамляюся.

Змітровіч.jpg

Яніна Змітровіч, пенсіянерка:
– Чытаць я люблю з дзяцінства. Нават калі на пенсію пайшла, то яшчэ гадоў дзесяць хадзіла ў бібліятэку і брала цікавыя кнігі. Чытала ў асноўным класічныя творы – сучасныя мяне не кранаюць.
Я і цяпер, хоць амаль і не чытаю, часта бываю ў нашай бібліятэцы на сустрэчах з пісь­ме­н­нікамі, мастакамі і музыкантамі, якія ар­ганізоўвае Данута Францаўна Чарну­шэ­віч.

Буцько.jpg

Марына Буцько, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:
– Я кожны дзень чытаю сваёй дачцэ казкі. З дарослага чытала апошні раз нейкі жаночы раман, але нават не памятаю хто напісаў і пра што – не «зачапіў».
Друкаваная кніга для мяне заўсёды будзе на першым месцы.
Лічу, што калі мы будзем прывучаць дзяцей не да гаджэтаў, а да кнігі ў тым выглядзе, у якім яна існуе спрадвеку, то жыць ёй яшчэ не адно стагоддзе.


Текст: Антон Мальшевский
Фото: Антон Мальшевский
Комментарии
0
ГостьЯ
Полностью поддерживаю последнюю респондентку: детям нужен пример: если родители книгу в руки не берут, но требуют этого от сына или дочки - какой тут прок?
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений