Хроніка азімай сяўбы

14:49 / 07.09.2018
5486

З надыходам восені фронт работ у аграрыяў не меншае. Здаецца, толькі ўчора на палях працавалі магутныя камбайны, а зараз іх месца занялі плугі і сеялкі.

IMG_7294.jpg

З сяўбой рапсу справіліся ўсе гаспадаркі раёна. Крыжа­кветкавы «прапісаўся» на 2 450 гектарах.

Па даных агранамічнага сек­тара ўпраўлення сельскай гас­падаркі і харчавання па стане на 5 верасня на 1 168 гектарах (13%) насенне збожжавых прыгорнута ў глебу.

Раённы «табель рангаў» уз­начальвае КСУП «Гудагай», дзе збожжавымі і зернебабовымі засеяны 493 гектары – 22% ад плана. У КСУП «Міхалішкі» насенне прыгорнута на 285 гектарах (20%), у КСУП «Гервяты» – на 312 гектарах (14%). Сейбіты КСУП «Варняны» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» з планам сяўбы азімых справіліся на 2% і засеялі 45 і 33 гектары адпаведна.

Найбольшая плошча – 5 690 гектараў – сёлета будзе адве­дзена пад трыцікале. Аграрыі засеялі гэтай культурай 3% ад запланаванага. На долю азімай пшаніцы прыпадаюць 2 700 гектараў – план выкананы на 16%. Пад ячменем і жытам будзе занята 100 і 600 гектараў адпаведна. 

Збожжавымі і крыжа­квет­ка­вымі засеяны 1 051 гектар (121%) на зялёны корм і зернефураж. 

Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений