Подведены итоги конкурса «Островец в цвету»

10:31 / 05.09.2018

Напярэдадні дня горада быў аб’яўлены раённы конкурс “Астравец у квецені” на лепшае кветкавае і ландшафтнае афармленне тэрыторый. Днямі падведзены вынікі конкурсу, пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

9.jpg

Гран-пры конкурсу прадказальна атрымала таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сі Фінанс”: рознакаляровы кветкавы дыван каля “Sun hotel” быў “сатканы” не да свята і не дзеля конкурсу: ён радуе вока ад ранняй вясны і да сённяшняга дня, і ні засушлівае лета, ні знаходжанне ў цэнтры горада, ні адсутнасць якой бы то ні было агароджы не паўплывалі на яго разнаквецце.

Ацаніла журы і старанні па стварэнню арыгінальных кветкавых кампазіцый іншых арганізацый: дыпломы і падарункі атрымалі ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтральная раённая аптэка, раённы вузел паштовай сувязі і цэнтр культуры і народнай творчасці.

Текст: Нина Рыбик