Репортер выходит в свет. Как это было: В первый класс

12:31 / 03.09.2018

Якія ўспаміны засталіся ў жыхароў і гасцей нашага горада пра іх «першы раз у першы клас», высвятляў наш карэспандэнт.

Паўлоўская.jpg

Алена Паўлоўская, памочнік выхавацеля дзіцячага сада:

– Памятаю, як мама вяла мяне на лінейку ў першую школу. Я была ў школьнай сукенцы з белым фартушком і нес-ла вялікі букет гладыёлусаў. Настрой быў прыўзняты. У такім настроі, я хадзіла, напэўна, цэлы тыдзень, пакуль не зразумела што гэта «валынка» на дзесяць гадоў (Смяецца).

У нашым класе спачатку было 36 дзяцей, а потым нас падзялілі на два класы. І свайго суседа па парце, Андрэя Казырскага, добра памятаю – мы і цяпер час ад часу бачымся.

Максімава.jpg  

Таццяна Максімава, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

– Я не любіла лінейку і ніколі не хацела туды ісці. А ўсё таму, што ў мяне 31 жніўня дзень нараджэння, а лінейкі раней праводзілі менавіта ў гэты дзень. І я замест таго, каб адзначаць сваё свята, павінна была стаяць пад школай.

Яшчэ памятаю, што бацькі мне заўсёды ў гэты дзень завязвалі вялікія банты – відаць, каб мяне было бачна здалёк.

Епрэмян.jpg  

Ганна Епрэмян, дызайнер:

– На першую лінейку я ішла з радасцю. Бацькі за некалькі дзён да гэтага на самалёце зляталі ў Маскву, каб набыць мне ўсё, што патрэбна да школы: форму, ранец, сшыткі. У нас у Ерэване на той момант складана было дастаць школьныя прыналежнасці.

Але школу я неўзлюбіла літаральна з першых дзён: я была ляўшой, а мяне перавучвалі на «праўшу», прывязваючы левую руку і прымушаючы ўсё рабіць правай.

Гімбіцкі.jpg  

Дзмітрый Гімбіцкі, студэнт:

– Я мала што памятаю са сваёй першай лінейкі і з пачатковых класаў. Памятаю, як прыйшлі пад школу, пастаялі крыху з букетамі, нехта нам нешта расказваў, мы падарылі кветкі настаўніцы і пайшлі ў клас.

За сваё жыццё я паспеў павучыцца ў трох школах: Рымдзюнскай, Варнянскай і Астравецкай СШ №2. Якая найбольш спадабалася? Напэўна, Варнянская – там самыя вясёлыя настаўнікі.

Лябецкі.jpg  

Аляксандр Лябецкі, галоўны інспектар Мінскай рэгіянальнай мытні:

– Канешне, памятаю! Гэта быў далёкі 1971 год, сярэдняя школа №12 горада Вільнюса. Я тады быў яшчэ малады, кучаравы (Смяецца). Памятаю сваю першую настаўніцу Наталлю Адамаўну і сваю першую двойку ў канцы першага класа – я тады верш не вывучыў.

А ўвогуле, гэта быў самы цудоўны час. Настаўнікаў тады паважалі, ды і займаліся яны навучаннем дзяцей – а не тое, што цяпер: дзеці грубіяняць, бацькі іх падрымліваюць, а настаўнікі займаюцца не дзецьмі, а запаўненнем нікому не патрэбных справаздач, даведак і журналаў.

Падрыхтавалі Антон МАЛЬШЭЎСКІ і Лізавета Дрэма.

Текст: