Репортер выходит в свет. Островец – самый лучший город на земле

08:54 / 28.08.2018

Ёсць гарады, у якія ўлюбляешся з першага погляду, з першага кроку, з першага ўздыху. У такія гарады хочацца вяртацца зноў і зноў.
Не падману, сказаўшы, што да іх адносіцца і Астравец. Чым жа ён вылучаецца з шэрагу іншых гарадоў, за што яго любяць жыхары і госці? Гэта высвятляў на вуліцах горада наш карэспандэнт.

Ульяна Байдун, вучаніца СШ№1:

Байдун.jpg

– Я люблю Астравец ужо за тое, што ён ёсць – прыгожы, чысты, светлы. Тут жывуць мае сябры і знаёмыя. Я спакойна іду па вуліцах і дварах на другі канец горада да сяброўкі, не баючыся, што сустрэну якога-небудзь злачынцу ці бандыта.

Я бывала ў Смаргоні, Маладзечне, Мінску – а Астравец усё роўна самы лепшы!

Аляксандр Камінскі, інструктар-метадыст Астравецкага ФСК:

Камінскі.jpg

– Я люблю Астравец за тое, што я тут жыву! А яшчэ тут па-дамашняму ўтульна.

У параўнанні, напрыклад, са сталіцай тут спакайнейшыя людзі,  свяжэйшае паветра, а ваду ўвогуле можна піць з-пад крана.

За апошнія гады тут адбылося шмат змен – паглядзіце толькі на наш парк і новыя вуліцы. Асабіста я з нецярпеннем чакаю заканчэння рэканструкцыі стадыёна – спадзяюся, мне там давядзецца працаваць.

Віктар Козіч, пенсіянер:

Козіч2.jpg

– А як жа гэты горад не любіць! Я тут 62 гады пражыў – і нізавошта Астравец на іншы горад не прамяняю. Калі параўноўваць сучасны горад і Астравец васьмідзесятых ці дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя – гэта зямля і неба. Калі б мае бацькі маглі зараз убачыць яго – не пазналі б ні за што.

Канешне, ёсць у горадзе і праблемныя пытанні, але, лічу, трэба жыць з верай у лепшае.

Святлана Круглякоўская, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Круглякоўская2.jpg

– Зараз я жыву ў Рытані, але з Астраўцом мяне звязваюць самыя лепшыя ўспаміны, бо ўсё маё свядомае дзяцінства і юнацтва прайшло тут.

Горад з таго часу адбудаваўся, разросся: амаль у кожным двары ёсць дзіцячыя пляцоўкі, адкрыліся новыя магазіны, нядаўна з’явіўся цудоўны гарадскі пляж.

А яшчэ нам з дзецьмі вельмі падабаецца гарадская лазня. Мы стараемся кожны раз, як прыязджаем у Астравец, схадзіць туды.

Аляксандр Шомаў, скульптар:

Шумаў2.jpg

– Маё знаёмства з Астраўцом адбылося некалькі гадоў таму, калі я рабіў памятны знак, прысвечаны юбілею з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча. Потым быў помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Апошнім часам я ў ваш горад амаль кожны тыдзень прыязджаю. Зараз вось зноў завітаў, каб падрыхтаваць падарунак гораду да юбілею. Які? Гэта пакуль што сюрпрыз.

Астравец для мяне цікавы тым, што тут шмат перспектыў. Да таго ж горад ціхі і спакойны, чысты і ўтульны.

Текст: