Сёння адбылася прэзентацыя кнігі “Гісторыя Астравецкай сярэдняй школы №1” Ларысы Мартынавай

20:42 / 25.08.2018

 Былыя вучні, калегі, сябры і астраўчане, якія свае першыя крокі ў вялікае жыццё зрабілі з парога сярэдняй школы №1, сёння прыйшлі на прэзентацыю кнігі Ларысы Мартынавай.

– Усё маё жыццё звязана з сярэдняй школай №1 г.Астраўца. Яе заканчваў мой муж, дзеці. Я адчувала, што проста абавязана напісаць яе летапіс, – прызналася Ларыса Аляксандраўна.

IMG_7088.jpg

Ночы без сну, дзясяткі сустрэч і паездак, карпатлівая праца ў архівах, 42 кнігі прыказаў – школьных і аддзела адукацыі, 10 тамоў асабістых спраў настаўнікаў – гэта невялікі шэраг таго, што давялося зрабіць Ларысе Аляксандраўне, каб свет пабачыла кніга пра гісторыю школы №1. Пра гэта добра ведае муж жанчыны Уладзімір Паўлавіч, які, па прызнанні самой аўтаркі, – адзін з першых чытачоў кнігі.

…На ўспамін пра сустрэчу і прэзентацыю кнігі ў многіх прысутных засталіся асобнікі з аўтографам Ларысы Аляксандраўны Мартынавай.

IMG_7114.jpg

 

Текст:
Фото: Алена Гануліч