Салдацкая каша і паказальныя выступленні – такі падарунак гараджанам зрабілі ваенныя (+відэа)

11:45 / 27.08.2018

Забаўляльна-паказальныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілея горада,  арганізавалі і правялі ваеннаслужачыя вайсковай часці 2044 органаў пагранічнай службы, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка.

10.jpg

На тэрыторыі сярэдняй школы №2 гараджан і гасцей горада сустракала ваенна-палявая кухня: пагранічнікі частавалі салдацкай кашай, а пажарныя-выратавальнікі юшкай. Жадаючых паласавацца “ваеннымі прысмакамі” было шмат.

1.jpg

5.jpg


– Больш за ўсё спадабалася салдацкая каша і юшка, –  усміхаецца астраўчанін Дзяніс Тухта. –  Служыць не давялося, затое сёння можна пазнаёміцца і з асаблівасцямі армейскай службы і паспрабаваць салдацкую кашу.

 –  А мне спадабалася тэхніка. А яшчэ – выступленне сабак. Было вельмі цікава, –  уступае ў размову маленькі астраўчанін Дзіма  Шэйбак.


2.jpg

3.jpg

Ваенныя аўтамабілі, зенітныя ўстаноўкі,  комплекс “Тор-2”, пажарныя аўтацыстэрны, аўтамабілі хімічна-радыяцыйнай  разведкі, выступленне аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях і, канешне ж, паказальныя выступленні, якія прадэманстравалі ваеннаслужачыя кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044 і Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – усё было ўспрынята на “ўра”.


7.jpg

6.jpg

8.jpg

9.jpg

4.jpg

Текст: