Як дашкольнікі вучацца размаўляць па-беларуску

14:38 / 21.08.2018

«А ты ведаеш, што такое аловак?» – спытаў у мяне аднойчы пляменнік-першакласнік. «Канешне» – адказала я. «А сшытак, дзённік, гумка?... – сыпаў хлопчык беларускімі словамі і здзіўляўся: –  Адкуль ты гэта ведаеш? У нашым класе ніхто не ведае, што  гэта такое».

Так атрымалася, што пасля дзіцячага садка, у якім выкладанне вялося на рускай мове, Арцём пайшоў у першы беларускамоўны клас, створаны на той час у гарадской школе. Нельга сказаць, што гэта быў свядомы выбар бацькоў. Прыцягнула настаўніца, якая набірала гэты клас.

За чатыры гады вучобы ў пачатковай школе ў беларускамоўным класе ні пляменнік, ні яго бацькі ні разу не паскардзіліся, што вучыцца па-беларуску цяжка ці дрэнна. Наадварот, яны радаваліся, што ў свой час прынялі такое  рашэнне. Шкадавалі аб адным: у сярэдняй школе  «беларускамоўнаму» класу прапанавалі прадоўжыць навучанне па-руску.

IMG-4486903c14d275b3c732bc0e1df5d997-V.jpg

Што маем сёння?

Усе школы і садкі ў вёсках і аграгарадках нашага раёна беларускамоўныя. А ў гора­дзе?

Два  гады назад, 1 верасня 2016  года, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 у якасці эксперымента вырашылі адкрыць тры беларускамоўныя групы.

 –  У нашай краіне дзве дзяр­жаў­­ныя мовы, таму навучанне можа весціся на любой з іх,  – гаворыць загадчык садка Алена Пятроўна Васіль­чык. – Мы правялі апытанне  бацькоў і,  за­­ручыўшыся іх падтрым­кай, ад­крылі тры беларускамоў­ных групы, якія сталі наведваць  дзе­ці двух-трох гадоў.

–  Спачатку было складана:  боль­шасць дзяцей  выхоўваец­ца ў сем’ях, дзе размаўляюць па-руску. Але па  слоўцу, па сказу дзеці засвойвалі беларускую мову. Падчас выхаваўчых мерапрыемстваў да іх далучаліся бацькі – і сёння можна канстатаваць: эксперымент паказаў станоўчы вынік, –  упэўнена Алена Пятроўна.

«Добры дзень!» – прывіталі мяне дзеці замест звыклага «Здравствуйте!», якое часцей можна пачуць у гарадскіх установах адукацыі.

«А мы сёння ў новую групу перасяліліся. Паглядзіце, якое сонейка. А яшчэ пчолкі...» – старанна прагаворваючы кожнае слоўца, радавалі да­школьнікі мілагучнай беларускай мовай.

IMG_20180629_093425 в печать.jpg

 –  Трыма беларускамоўнымі групамі мы вырашылі не абмяжоўвацца, –  расказвае загадчык  садка. – Кожны тыдзень у сярэдніх і старэйшых групах праходзіць беларускамоўны дзень, падчас якога персанал садка, дзеці і іх бацькі стараюцца размаўляць па-беларуску.

У наступным годзе адна бе­ла­рускамоўная група выпусціц­ца, праз год – яшчэ дзве. Дзецям і іх бацькам   зноў   давядзец­ца рабіць выбар,   толькі ўжо класа, у якім прадоўжыць навучанне. Бу­дзе ён беларускамоўным ці рускамоўным, залежыць толькі ад іх.

Дарэчы, з 1 верасня бела­­рус­ка­моў­­­ная група адкрываецца ў дзі­цячым садзе №1. 

Текст: