"Репортер выходит в свет". Кто растит городские цветы

13:49 / 19.08.2018
Ці любяць жыхары і госці райцэнтра кветкі, высвятляў наш карэспандэнт.

2.jpg

 
Лізавета Клімчэня, студэнтка:
– Мне прыемна бачыць прыгожыя кветнікі на вуліцах нашага горада. Цяжка ўявіць, колькі сіл і работы ўкладзена ў іх.
Сябе я кветкаводам не лічу: у мяне толькі сукулент і расце. Была яшчэ ружа, але засохла. Затое мая мама кветкамі, лічы, кожную вольную хвіліну займаецца – у яе нават свая клумба перад домам ёсць, чаго там толькі ні расце – я нават не ўсе назвы кветак на ёй ведаю.

1.jpg

 
Сяргей Паўленка, электраман­тажнік:
– Я прыезджы. Аднак адзначыў, што ў Астраўцы кветак больш, чым у маім родным горадзе. Я нават сфатаграфаваўся на памяць каля кветніка, што непадалёк ад універмага. Хаця, варта адзначыць, што ўсё добра ў меру, бо калі зашмат кветак на клумбе – яна выглядае аляпавата.
У вас вельмі чысты і добраўпарадкаваны горад.

4.jpg

 
Надзея Якубцэвіч, тэхнічны работнік:
– Я заўзяты кветкавод. Аднак год на год не прыходзіцца: калі кветкі добра цвітуць, а калі, што ні рабі, а надвор’е не дае ім «пакрасавацца». Напрыклад, сёлета ў мяне буялі півоні, а нізкарослыя не ўрадзілі.
Да таго ж, кветкі дапамагаюць знайсці сяброў па інтарэсах: летась, калі ў мяне браткі добра цвілі, я многім іх раздавала. А мне падарылі званочкі .

 
Рыма Клімчук, акушэрка (без фота):
– Як і любая дзяўчына, я вельмі люблю кветкі. Асабліва калі мне іх дораць. Больш за ўсё люблю ружы, падабаюцца і хрызантэмы, цюльпаны, гартэнзіі. Некаторыя кветкі і сама вырошчваю.
У Астраўцы ўпрыгожваннем горада займаюцца спецыяльна падрыхтаваныя людзі – і іх работу нельга не заўважыць і не падзякаваць ім. Кветак шмат не бывае – хацелася б яшчэ больш кветнікаў і клумбаў у другім мікрараёне.

3.jpg

 
Ілля Андралойць, электрагаза­зваршчык: 
– Да кветак я адношуся нейтральна. Адзінае, калі я іх доўга разглядаю, гэта калі трэба выбраць букет у падарунак.
Дома, канешне, кветкі растуць у вазаніцах, але я нават не скажу, якія.
А на гарадскія клумбы і кветнікі  ўвагі не звяртаю. Прыгожа – ну і доб­ра.

Текст: