У островчан будет только одна проблема - всюду успеть

10:59 / 16.08.2018
2

Чым бліжэй знакавая дата – 25 жніўня, калі будзе адзначацца юбілей Астраўца,  тым больш пытанняў: а што ж падрыхтавалі арганізатары, чым яны будуць радаваць і здзіўляць астраўчан і гасцей горада? Аб гэтым мы папрасілі расказаць намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілу.

IMG_3362.jpg

550-годдзе Астраўца – гэта ключавая падзея жыцця раёна ўсяго 2018 года, апагей якой настане 25 жніўня. Раённым выканаўчым камітэтам і асабіста яго старшынёй Ігарам Яраслававічам Шалудзіным было зроблена шмат, каб правесці гэтае свята на дастойным узроўні і зрабіць яго цікавым для кожнага.

Зацверджана праграма, з якой, думаю, усе зацікаўленыя паспелі пазнаёміцца. Акрамя мноства пазнавальных і забаўляльных мерапрыемстваў – навукова-практычнай канферэнцыі, у рамках якой адбудзецца прэзентацыя кнігі аб гісторыі СШ №1 Астраўца, канцэртаў, выстаў, спартыўных спаборніцтваў, да гэтага дня прымеркаваны здача ў эксплуатацыю шэрагу знакавых для нашага горада аб’ектаў: новага пажарнага дэпо, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай ласосю, пройдуць многія іншыя цікавыя мерапрыемствы.

IMG_6462.jpg

Кульмінацыйная частка свята адбудзецца на цэнтральнай плошчы: насупраць будынка пошты зманціруюць галоўную сцэну, на якой, пачынаючы з 11 гадзін, будзе разгортвацца галоўнае дзейства і, змяняючы адзін аднаго, да позняй ночы будуць ісці канцэрты. Жыхароў і гасцей горада парадуюць сваёй творчасцю лепшыя творчыя сілы нашага і суседніх раёнаў, акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча, які палюбіўся жыхарам раёна яшчэ з леташняга свята работнікаў сельскай гаспадаркі ў Міхалішках, пераможцы конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, расійская зорка Дзмітрый Калдун.

59f34f869efc6_48.jpg

У гэтай сувязі жыхары прылягаючых дамоў, магчыма, адчуюць пэўныя нязручнасці: канцэрты будуць ісці да позняй ночы. Зараней просім прабачэння і спадзяёмся на іх разуменне: юбілей горада адзначаецца не кожны дзень і нават не кожны год, хочацца, каб свята атрымалася яркім і запамінальным.

Жыхарам вуліц Ленінскай, Валадарскага, імя Карла Маркса, Кастрычніцкай таксама давядзецца патрываць пэўныя нязручнасці: аўтамабільны рух на гэтых вуліцах будзе часткова абмежаваны ўжо ў пятніцу і поўнасцю, пачынаючы з 6 гадзін раніцы, перакрыты ў суботу. Нават вясельныя картэжы не змогуць пад’ехаць да ЗАГСа – ім давядзецца спыніцца ля будынка суда і астатнія некалькі дзясяткаў метраў прайсціся пешшу.

Пэўныя праблемы могуць узнікнуць з паркоўкай транспарту, асабліва на вуліцы Валадарскага, дзе насупраць аўтапарка размесціцца “Лунапарк” – ён, дарэчы, прабудзе ў Астраўцы некалькі дзён, таму неабавязкова імкнуцца наведаць яго менавіта 25 жніўня. Для таго, каб зняць вастрыню праблемы, па вуліцы Валадарскага ад светлафорнага перакрыжавання да магазіна “Кулінарыя” для аўтамабільнага руху будзе вызвалена толькі адна паласа, на другой будзе арганізавана паркоўка. Ад “Кулінарыі” і да плошчы рух будзе перакрыты поўнасцю: там размесцяцца святочныя падворкі прадпрыемстваў і арганізацый.

IMG_1518.jpg

План-схема абмежавання дарожнага руху і размяшчэння асноўных відовішчных мерапрыемстваў будзе падрыхтавана і надрукавана, кожны зможа вызначыцца з тым, дзе яму захочацца пабываць і як туды дабрацца.

Мы разумеем, што святкаванне юбілею горада для адных жыхароў стане грандыёзным дзействам, а некаторым даставіць пэўныя нязручнасці – але, каб яно прайшло, як і належыць, ярка, цікава і бяспечна, трэба нечым ахвяраваць, у дадзеным выпадку – камфортам некаторых жыхароў.

Свята абяцае стаць відовішчным і насычаным – падобна, што ў яго гасцей будзе толькі адна праблема: як паспець усюды. Спадзяёмся, што тыя невялікія нязручнасці, без якіх не абысціся, не спасуюць нікому настрой і юбілей горада пройдзе на высокім узроўні і застанецца ў памяці кожнага жыхара як мінімум да наступнага.


Текст: Нина Рыбик