Новыя пераможцы жніўнага спаборніцтва

18:21 / 03.08.2018

Хлебаробы абмалацілі амаль 60% ніў, а ў раёне з’явіліся новыя “тысячнікі” і “двухтысячнікі”.

Відаць, сапраўды Бог любіць тройцу. Ланцужок перамоггервяцкіх хлебаробаў сёння працягнуў маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Васільчыка і Юрыя Кавалеўскага, якія трэцімі ў раёне і другімі сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа.

Снимок.jpg

Валерый Васільчык і Юрый Кавалеўскі, камбайнерскі экіпаж

Гудагайскія вадзіцелі нікому не пакінулі шансаў і занялі амаль увесьжніўны п’едэстал: па тысячы тон перавезлі Яўген Цяшкевіч, Аляксандр Карвэцкі, Уладзімір Вянгроўскі, Валерый Змітровіч. Шасцёрку лепшых замкнуў вадзіцель КСУП “Міхалішкі” Сяргей Часнойць.

IMG_6239.jpg

Уладзімір Вянгроўскі, вадзіцель


IMG_6246.jpg

 Валерый Змітровіч, вадзіцель


IMG_6231.jpg

А.Карвэцкага з перавезенай тысячай тон збожжа віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ю.Адула


IMG_6229.jpg

Яўген Цяшкевіч, вадзіцель


image.jpg

Сяргей Часнойць, вадіцель

Важна не толькі ўбраць ураджай, але і давесці яго да толку. Дзве тысячы тон перасушылі аператары зернесушылкі КСУП “Варняны” Валерый Станіслававіч Слычко, Андрэй Анатольевіч Астроўскі, Сяргей Уладзіміравіч Фурс. Сярод лепшых зернесушыльшчыкаў гервяцкія аператары – Франц Францавіч Тотчык, Юрый Зянонавіч Баравік і Анатоль Іванавіч Сасноўскі і зернесушыльшчыкі КСУП “Гудагай” – Іван Іосіфавіч Анімуцкі, Віктар Уладзіміравіч Янкойць, Міхаіл Станіслававіч Грымбоўскі.

Усе пераможцы жніўнага спаборніцтва атрымалі грашовыя прэміі і дыпломы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Віншуем хлебаробаў з пераможным вынікам!


Текст:
Фото: Алена Гануліч і Алена Кандратовіч