Как отдыхается, островчане?

10:22 / 30.07.2018
Як і дзе праводзяць лета дарослыя і дзеці, высвятляў карэспандэнт «АП». 

Шырынскія2.jpg

 Вера Шырынская з дачкой Евай:
Ева:
– Гэтым летам бацькі зрабілі мне цудоўны падарунак – адпачынак у Турцыі. А яшчэ я наведвала лагер «Мельница» ў Астравецкім цэнтры творчасці. Тут было класна: мы ездзілі на розныя экскурсіі, малявалі, загаралі.

Вера:
– Пакуль што ў мяне адпачыць не атрымліваецца – работа, работа і яшчэ раз работа. Так што чакаю зіму, калі можна будзе спакойна пайсці ў адпачынак.
Затое дачка сёлета «адрываецца» па поўнай. Напачатку лета я хвалявалася, чым яна будзе займацца: дзеці раз’язджаюцца, а бабулі нашы жывуць у Астраўцы. Ад знаёмых даведалася пра «Мельницу». Адразу хвалявалася, як яна там будзе, але пасля першага дня Ева сама ранкам падымалася, нават да будзільніка.

Шлыковіч2.jpg

Ганна Шлыковіч з дачкой Валерыяй:
Валерыя:
– Я хадзіла ў лагер «Маленькія вандроўнікі». Мы падарожнічалі па розных мясцінах: пабывалі ў касцёлах, ездзілі ў Ашмяны, на «Лінію Сталіна» – там бачылі самалёты, танкі і іншую тэхніку.
Васямнаццаць дзён, што была ў лагеры, праляцелі як адзін. Мне вельмі спадабалася і я зноў хачу ў лагер! 

 Ганна:
– Я і цяпер адпачываю – да 15 жніўня. Так, як планавалася, адпачыць не атрымалася: збіраліся на Браслаўскія азёры, аднак з-за дрэннага надвор’я прыйшлося паездку адмяніць.
Дачцэ мы заўсёды купляем пуцёўкі ў розныя лагеры. Пакуль што да «Ластаўкі» не дабраліся, але плануем запісацца на чацвёртую змену. Валерыя наведвала школьны лагер. Было бачна, што выхавацелі там працуюць добра, бо праграмы ні разу не паўтараліся. Я вельмі задаволена, што мая дачка летам не сядзіць без справы, а нечаму вучыцца і пазнае свет.

Малочка2.jpg

Наталля Малочка:
– Адпачынак у мяне ў жніўні. Хацелася б павандраваць па Беларусі, аднак на руках маленькае дзіця, таму варта пачакаць з далёкімі паездкамі.
Старэйшы сын Арцём адпачываў у дзённым лагеры ў другой школе. Ледзь не кожны дзень прасіў,  каб я падпісала дазвол на паездку: то яны ў міліцыю, то ў МНС, то ў Ашмянскі музей выпраўляліся.
Прышкольныя лагеры – рэч, безумоў­на, патрэбная, бо не ва ўсіх ёсць магчымасць адпраўляць дзяцей да бабуль, а тут яны будуць і накормленыя, і дагледжаныя, і, самае галоўнае, пры справе.

Лянцева.jpg

Вольга Лянцава:
– Лета праходзіць інтэнсіўна: часткова на рабоце, часткова ў адпачынку. Да бабуль ужо з’ездзілі ў госці, плануем да канца лета яшчэ некалькі разоў іх наведаць.
Дзеці ў летнікі просяцца штогод. Мае дочкі, Уладзіслава і Васіліса, дзяўчынкі актыўныя. У гэтым годзе «падселі» на спорт, таму вырашылі запісацца ў лагер «Юны алімпіец», што працаваў на базе спартыўнай школы. Трэнерскі састаў тут добры, арганізацыя – на высокім узроўні. 

Текст:
Фото: Антон Мальшевский