Кармяліты босыя запрашаюць на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай
У Гудагайскім санктуарыі 14 і 15 ліпеня пройдзе ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай. Кармяліты босыя шчыра запрашаюць жыхароў і гасцей Астравеччыны на свята, прысвечанае гадавіне ўнясення ў санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ.
Праграма ўрачыстасцяў
14 ліпеня
18.00 – імша з ўдзелам новапрэзбітэраў і юбіляраў. Заканчэнне навэнны да Маці Божай.
20.00 – Крыжовы шлях па Кальварыі
23.15 – Нешпары з разважаннем да Найсвяцейшай Панны Марыі
15 ліпеня
00.00 – працэсія са свечкамі. Святая імша, якую адправіць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
08.30 – Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі.
09.30 – імша на польскай мове
11.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
12.00 – урачыстая адпустовая імша, якую ўзначаліць апостальскі нуцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.