Пели, танцевали и стихи читали – ко Дню Независимости в киноконцертном зале «Островец» прошел открытый творческий фестиваль-конкурс (+видео)

17:11 / 03.07.2018
2

“За родную Беларусь!” – пад такой назвай у кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў адкрыты творчы фестываль-конкурс, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

1.jpg

Больш за дзве гадзіны ўдзельнікі фестываль-конкурсу трымалі гледачоў у творчым палоне. З настаўнікаў, медработнікаў, выратавальнікаў, вайскоўцаў, школьнікаў яны ператварыліся ў сапраўдных артыстаў, чые нумары прымушалі плакаць і смяяцца, радавацца і хвалявацца. 

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Удзельнікі фестывалю выступалі ў розных жанрах. Ад пранікнённых чуллівых вершаў пра вайну мароз прабягаў па скуры, а вочы міжволі засцілалі слёзы. Лірычныя і вясёлыя песні гучалі ў выкананні як даростых, так і маленькіх артыстаў. Не абышоўся конкурс і без танцаў,  якія былі прадстаўлены як класічнымі, так і сучаснымі накірункамі.

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg


11.jpg

12.jpg

Хто стаў пераможцамі творчага фестывалю-конкурсу ў розных намінацыях, чытайце ў бліжэйшым нумары “АП”.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич
Видео: Марина Мацкевич