Запрашаем на кірмаш!

13:19 / 05.10.2010

Cпяшайцеся – не спазніцеся: традыцыйны восеньскі кірмаш адбудзецца ў гэтую суботу, 9 кастрычніка. Месца сустрэчы змяніць нельга – лесапаркавая зона Астраўца. Час – таксама: гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін раніцы, а ў 11 пачнецца самае цікавае – абарона падворкаў кожнай гаспадаркі.








Так што шыкуйце грошыкі – арганізатары сцвярджаюць, што ў лесапарку будзе ўсяго і ўдосталь, вам застанецца вырашыць самую цяжкую задачу: вызначыць, чаго ж хочацца больш за ўсё. А добры настрой арганізатары гарантуюць.