Мова наша ці чужая?

16:12 / 02.07.2018
Як часта вы чуеце беларускую мову? Што трэба рабіць, каб яна гучала часцей? З такімі пытаннямі карэспандэнт «АП» выйшаў на вуліцы горада.

1.jpg

Ціна Крупіна: 
– Беларускую мову я чую вельмі рэдка і толькі ад сына. Але трэба, каб яна гучала як мага часцей, бо яна – наша. У нас практычна ніхто не размаўляе на ёй, а калі выязджаем за мяжу,  то пытаюцца, хто мы. Беларусы? Тады чаму не размаўляеце па-беларуску? 
Каб пашырыць ужыванне беларускай мовы, трэба кампетэнтныя настаўнікі ў школе, якія змогуць прывіць да яе любоў і павагу. 

4.jpg

Яўген Базюк: 
– У Астраўцы – рэдка, а вось калі прыязджаю да бабулі ў вёску – часта. Каб наша мова гучала, трэба, каб бацькі размаўлялі са сваімі дзецьмі па-беларуску. Вучыць мове трэба з маленства.

2.jpg

Пётр Катышаў, Літва:
– Літаратурную – нідзе, а вось «трасянку», бывае, чую. 
Пройдзе савецкае пакаленне, пакаленне іх дзяцей, якія прывыклі гаварыць па-руску, і людзі зразумеюць, на­колькі гэта важна – ведаць родную мову. Га­­лоўнае, каб быў адпа­­ведны ўзровень адукацыі. Беларусы абавязкова павінны мець сваю мову – тое, што іх адрознівала б ад астатніх народаў.

3.jpg

Ангеліна Івашкевіч:
– Я вучуся ў бела­руска­моўнай школе. Штодня мы чуем беларускую мову і размаўляем на ёй. Хочацца, каб яна гучала  ў паўсядзённым жыцці кожнага. А як інакш – яна ж наша, родная!
Каб дапамагчы людзям загаварыць па-беларуску, іх трэба заахвочваць: пра­водзіць як мага больш мерапрыемстваў, кон­курсаў праводзіць на беларускай мове.
Текст:
Фото: Вероника Суликовская