Падары немаўляці вышыванку

11:55 / 27.06.2018

Акцыя пад такой назвай прайшла ў радзільным аддзяленні цэтральнай раённай бальніцы з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і раённых грамадскіх арганізацый.

IMG_1026.jpg

Нядаўна на свет з’явіліся яшчэ два жыхары Астравеччыны: трэцяе дзіця ў сям’і Мільгевіч – дачушка Дар’я і першынец у сям’і Кувалдзіных – хлопчык Ян.

Павіншаваць маладых маці з самай значнай падзеяй у жыцці і пажадаць здароўя іх дзеткам прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, галоўны ўрач і дэпутат Уладзімір Часлававіч Мажэйка, загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сяргей Мікалаевіч Собалеў і першы сакратар райкама БРСМ Віялета Юр’еўна Алексеявец. Са шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі яны зрабілі падарункі: для немаўлятак – прыгожыя вышыванкі з беларускім арнаментам і цацкі, а для іх маці – кветкі і сувеніры.

IMG_1009.jpg


Текст:
Фото: Марина Мацкевич