Юрый Горыд – лепш за ўсіх

15:43 / 24.09.2010

З радасцю паведамляем нашым чытачам, што наш пазаштатны фотакарэспандэнт Юрый Горыд, які, напэўна, запомніўся многім сваімі таленавітымі работамі, стаў пераможцам чарговага творчага конкурсу.


На гэты раз работы Юрыя Горыда былі прызнаны лепшымі ў фотаконкурсе “Лета.by”, які праводзіў інтэрнэт-партал open.by. Горыда назвалі бясспрэчным лідарам і ўручылі грунтоўныя прызы: веб-камеру і мацярынскую плату Foxconn. Журы адзначыла тое, што бачна кожнаму, хто ведае работы Юрыя: яны вызначаюцца вялікай разнастайнасцю, прафесійным выкананнем і глыбокім раскрыццём тэмы.
Віншуем нашага аўтара і жадаем яму новых творчых перамог!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.